узаемазамяня́льнасць, ‑і, ж.
Здольнасць, магчымасць замяняць адзін аднаго, узаемная замена. Узаемазамяняльнасць у рабоце.
узаемазвя́заны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны ўзаемнай сувяззю паміж сабою. Вытворчасць збожжа і вытворчасць прадуктаў жывёлагадоўлі ўзаемазвязаны.
узаемападтры́мка, ‑і, ДМ ‑мцы, ж.
Узаемная падтрымка. Узаемападтрымка членаў калектыву. □ Дружба і ўзаемападтрымка ўсходнеславянскіх народаў праяўляліся заўсёды. «Полымя».
узаемаператварэ́нне, ‑я, н.
Спец. Пераход адной сутнасці ў іншую і наадварот; узаемнае ператварэнне. Закон узаемаператварэння.
узаемаправе́рачны, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з узаемнай праверкай, прызначаны для яе. Узаемаправерачныя брыгады.
узаемаправе́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.
Узаемная праверка.
узаемапранікне́нне, ‑я, н.
Узаемнае пранікненне. М. Федароўскі назіраў за ўзаемапранікненнем фальклору беларускага ў польскі, украінскі, рускі і наадварот. Саламевіч.
узаемаразуме́нне, ‑я, н.
Узаемнае разуменне і згода. У сям’і пануе лад і ўзаемаразуменне. □ Перагаворы праходзілі ў сяброўскай атмасферы і ў духу ўзаемаразумення. «Звязда».
узаемасу́вязь, ‑і, ж.
Узаемная сувязь; сувязь паміж дзвюма і больш асобамі, арганізацыямі, з’явамі і пад. Узаемасувязь зместу і формы. □ Каб разграміць такі гарнізон, неабходна было мець добрую ўзаемасувязь і зладжанасць груп. Карпюк. В. Бялінскі падкрэсліваў шчыльную ўзаемасувязь, якая існуе паміж думкай і словам. Юрэвіч.
узаемаўзбагачэ́нне, ‑я, н.
Узаемнае ўзбагачэнне. Мастацкія пераклады, як паказвае практыка Янкі Купалы, верны шлях узаемаўзбагачэння літаратур, моцны сродак умацавання ўзаемадавер’я паміж народамі. Палітыка.