Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыбакансе́рвавы, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны для перапрацоўкі рыбы ў кансервы. Рыбакансервавы завод.

рыбалаве́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які займаецца рыбнай лоўляй як промыслам; звязаны з лоўляй рыбы. Рыбалавецкая арцель. Рыбалавецкія калгасы. □ Хоць .. [Алег] і гарадскі хлопчык, ды хутка асвоіў рыбалавецкую справу. Гамолка.

рыба́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

Разм. Тое, што і рыбачыць. Калі праз пяць мінут сабраліся рыбаліць, Яраш спытаў сына: — Тарас, ідзеш з намі? Шамякін. Мы праязджалі там мінулай восенню, калі Віктараў бацька вёз, нас рыбаліць на Турэц. Савіцкі. Любяць рыбаліць і многія таварышы Зубава. «Звязда».

рыба́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Рыбная лоўля. Калі Юрка прыбег на возера, рыбалка была ў самым разгары. Курто. — Брыгадзір мог пазнаць вуду, ён з кавалём часта ходзіць разам на рыбалку, — прамовіў Васілёк. Ваданосаў. Адны — Рыбалку паважаюць, З бляшнёй ля пелькі Могуць векаваць. Корбан.

рыбало́ў, ‑лова, м.

1. Той, хто ловіць рыбу (вудай, перамётам і пад.). З зялёных запыленых вагонаў выходзілі дачнікі, грыбнікі, рыбаловы. Навуменка.

2. Тое, што і рыбак. [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой. Шамякін.

рыбало́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рыбнай лоўлі, рыбалоўства. Рыбалоўны сезон. Рыбалоўны промысел. // Прызначаны для лоўлі рыбы. Рыбалоўныя снасці. Рыбалоўны флот. □ У Куранях, мабыць, не было такой хаты, якая не мела б рыбалоўнай прылады. Мележ.

рыбало́ўства, ‑а, н.

Лоўля рыбы як промысел ці як галіна народнай гаспадаркі. Што ж... бываюць і ў такой справе, як рыбалоўства, радасныя нечаканасці і ўдачы, калі здзяйсняюцца самыя, здаецца, неверагодныя мары і спадзяванні. Шамякін.

рыбамаразі́льны, ‑ая, ‑ае.

Абсталяваны маразільнымі ўстаноўкамі для замарожвання вылаўленай рыбы. Рыбамаразільны траўлер.

рыбапад’ёмнік, ‑а, м.

Гідратэхнічнае збудаванне для пропуску рыбы цераз плаціну.

рыбапад’ёмны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць, прызначаны для праходу рыбы праз плаціну. Рыбапад’ёмны механізм.