Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

псіхамато́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з нервова-рухальным апаратам, з рухальным узбуджэннем. Псіхаматорнае расстройства.

псіхаметры́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да псіхаметрыі.

псіхаметры́я, ‑і, ж.

Спец. Аддзел эксперыментальнай псіхалогіі, які вывучае хуткасць узнікнення, працягласць і напружанасць розных псіхічных працэсаў у чалавека і жывёл.

[Ад грэч. psychē — душа і metreō — вымяраю.]

псіханеўралагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Звязаны з псіханеўрозамі. Псіханеўралагічная клініка. Псіханеўралагічнае даследаванне.

псіханеўро́з, ‑у, м.

Спец. Захворванне цэнтральнай нервовай сістэмы без арганічнага яе пашкоджання (напрыклад, неўрастэнія). Траўматычны псіханеўроз.

[Ад грэч. psychē — душа і neuron — нерв.]

псіханеўро́лаг, ‑а, м.

Спецыяліст па псіхічных і нервовых захворваннях.

псіханеўро́тык, ‑а, м.

Асоба, якая хварэе на псіханеўроз.

псіхапа́т, ‑а, М ‑паце, м.

Чалавек, які хварэе на псіхапатыю. // Разм. Узбаламучаны, неўраўнаважаны чалавек; псіх.

псіхапаталагі́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да псіхапаталогіі, звязаны з ёй. Псіхапаталагічнае даследаванне.

псіхапатало́гія, ‑і, ж.

1. Агульнае вучэнне аб захворваннях псіхікі.

2. Адхіленне ў псіхіцы як хвароба.