Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пстрык, выкл.

Ужываецца гукапераймальна для абазначэння рэзкага, кароткага гуку. [Байкач:] Французскі замок. Пстрык і гатова. Гурскі. Вялікім пальцам — пстрык! — [баба] знімае вузельчык з кончыка верацяна. Паўлаў.

пстры́канне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. пстрыкаць (у 1–4 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння.

пстры́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Даваць пстрычку (пстрычкі) каму‑н., па чым‑н. У нядзелю .. [Піліп Чаравака] прыкінуўся хворым, ляжаў у спальні і пстрыкаў па кончыку тэрмометра.., «наганяў» тэмпературу. Нядзведскі. // Шчоўкаць, ляскаць (пальцамі). Пісар весела пазіраў на стол, часамі ўсміхаўся сам сабе, глянуўшы ў люстэрка, і пстрыкаў пальцамі каля самага вуха. Колас. Былі моманты, што Паддубны, здавалася, і не чуў, што гаворыць Апанас, падыходзіў да калыскі і бавіўся з дзіцём, — пстрыкаў пальцамі яму перад носікам. Пестрак.

2. Рабіць, утвараць кароткі, рэзкі гук (пра работу некаторых механізмаў). [Бухман] сядзеў і пстрыкаў запальнічкай: агеньчык то загараўся, то патухаў. С. Александровіч. За пераборкай, дзе працавалі майстры, мірна пстрыкалі начнічкі. Корбан.

3. Хутка і лёгка рухацца, пырхаць. Дробныя птушкі пстрыкалі навокал, грыбны водар цёк з зямлі, верасы цвілі скрозь над імхамі. Чорны. Пэўна, там на кожным дрэве птушынае гняздо, і пстрыкаюць з галіны на галіну вавёркі... Марціновіч.

4. Раптоўна ўспыхваць, пыхкаць, сыпаць іскрамі (пра агонь). [Вашыновіч:] — Падкруці, Юлік, агонь у лямпе, вельмі нешта пстрыкаць пачаў. Чорны.

5. перан. Разм. Злавацца, фыркаць, выказваць незадавальненне чым‑н. [Васіліса:] Чуеш, як .. [Наташа] пстрыкае? А чаго, каб хто спытаў? Не бачыла ты гора, мая ты дачушка. Гурскі. — Ты не пстрыкай тут, хлопец, — паглядзеў на Ваську і сур’ёзна гаворыць Коля Ламака. — На пенсію захацеў у такія гады!.. Мыслівец.

пстры́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

1. Аднакр. да пстрыкаць.

2. каго-што. Кінуць, шпурнуць пстрычка. Іван занёс руку, каб пстрыкнуць прэч не дужа прыемнае гэтае стварэнне [жука]. Быкаў. [Максім] спрытна, нібы між іншым, пстрыкнуў з пальца акурак у ваду. Брыль.

пстрыку́н, ‑а, м.

Разм.

1. Пра легкадумнага маладога чалавека. [Максім:] А гэты пстрыкун (паказвае на Леаніда) — хутка выйдзе за доктара. Чорны.

2. Разм. іран. Пра чалавека, які злуецца, фыркае, выказвае сваю незадаволенасць.

пстрыку́ха, ‑і, ДМ ‑кусе, ж.

Разм. Жан. да пстрыкун.

пстры́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

1. Рэзкі адрывісты ўдар пры разгібанні ўказальнага або сярэдняга пальца, сагнутага вялікім пальцам. Рыгор злавіў.. [Алега] ў канцы калідора, заціснуў галаву пад пахай і пачаў адлічваць дзесяць пстрычак. Ваданосаў. [Міхась] спакойна выцягнуў з кішэні пачак папярос, закурыў і пстрычкаю адкінуў запалку ў куток. Савіцкі.

2. Разм. Пра малую, несур’ёзную жанчыну ці дзяўчыну. [Фрыдхен] возіць штодня вясковае малако ў малачарню, а па паўдні сёй-той бярэ іх коні, наймае. Сама яна тады, зразумела, не едзе. Фрыдхен ездзіла раз, ды баіцца адна, пстрычка гэтая. Брыль.