Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

зра́нены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад зраніць.

2. у знач. прым. Са слядамі ран. Зраненыя грудзі. // перан. Змучаны, спакутаваны. Зраненая душа.

зра́ніцца, ‑нюся, ‑нішся, ‑ніцца; зак.

Атрымаць многа ран; параніцца. Зраніўся ўвесь аб калючы дрот.

зра́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Нанесці многа ран, пакрыць ранамі. Зраніць рукі.

зра́нку, прысл.

1. У пачатку дня; раніцай. Яшчэ зранку, на досвітку, пайшоў наш дзядзька на рум біць калоды. Колас.

2. З пачатку дня, з раніцы. Запрасіла нас палянка: — Адпачніце на траве, На нагах вы сёння зранку. Галіноўская.

зра́ння, прысл.

Разм. Тое, што і зранку. Хмаркі, што зрання навісалі над зямлёй, разбегліся, прапалі недзе, і з неба выглядала ўжо сонца. Галавач. Ужо зрання працуюць кавалі, вырабляючы вострыя сякеры, нажы. Багдановіч.

зрасі́ць, зрашу, зросіш, зросіць; зак., што.

Разм. Змачыць расой, абрасіць. // Абпырскаць якой‑н. вадкасцю. Зрасіць кветкі вадой.

зраста́нне, ‑я, н.

Дзеянне і стан паводле знач. дзеясл. зрастацца.

зраста́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца.

Незак. да зрасціся.

зрасхо́давацца, ‑дуецца; зак.

Аказацца патрачаным, скарыстаным; скончыцца, выйсці. Запасы зрасходаваліся.

зрасхо́даваць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Скарыстаць для якой‑н. мэты, патраціць на што‑н. (звычайна поўнасцю, усё). Зрасходаваць грошы. Зрасходаваць боепрыпасы.