домрабо́тніца, ‑ы, ж.
Дамашняя работніца. Дзверы .. былі адчынены — домработніца выпускала дым з кухні. Кулакоўскі.
до́мравы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да домры. Домравы аркестр.
до́мысел, ‑слу, м.
Здагадка, заснаваная на меркаваннях, дапушчэннях. Часткова па памяці, часткова па расказах, а можа і домыслах людзей у .. [Валінай] свядомасці назаўсёды склаўся гэты незвычайны малюнак. Няхай. // Мастацкі вымысел, выдумка. Побач з мастацкімі домысламі ў гэтай драме шырока выкарыстоўваюцца і дакументальныя матэрыялы. «Полымя».