добрапрысто́йны, ‑ая, ‑ае.
Які адпавядае правілам прыстойнасці; прыстойны. Добрапрыстойныя паводзіны. Добрапрыстойны ўчынак. Добрапрыстойны ўплыў.
добрасардэ́чнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць добрасардэчнага; дабрата характару, спагадлівасць, чуласць.
добрасардэ́чны, ‑ая, ‑ае.
Спагадлівы, чулы, з добрым сэрцам. Добрасардэчны чалавек. // Які выражае добрасардэчнасць. Добрасардэчны ўчынак.
добрасумле́ннасць, ‑і, ж.
Уласцівасць добрасумленнага; чэснасць, праўдзівасць. Старыя, пасівелыя за кафедрамі прафесары здзіўляліся: ніколі, бадай, за ўсю іх дзейнасць не было такіх студэнтаў, якія з такой упартасцю, настойлівасцю і добрасумленнасцю авалодвалі навукамі. Шамякін.
добрасумле́нны, ‑ая, ‑ае.
Які чэсна і старанна выконвае свае абавязкі. Шчыры, добрасумленны, [Тарас] захапляўся камсамольскаю работаю і аддаваў ёй шмат часу. Якімовіч. // Дбайны, акуратны, шчыры. Добрасумленнае выкананне абавязкаў. □ Добрасумленная праца рабочых гаспадаркі высока аплачваецца. «Полымя».
добрасусе́дскі, ‑ая, ‑ае.
Дружалюбны, прыязны ў адносінах да суседзяў. Добрасуседскія адносіны. □ Нясе.. хто-небудзь з пошты пісьмо і здалёк яшчэ кажа з добрасуседскай усмешкай: — Ад вашага Івана! Брыль.
добрасусе́дства, ‑а, н.
Дружалюбныя адносіны паміж суседзямі. Жыць па прынцыпу добрасуседства.
до́брасць, ‑і, ж.
Разм. Тое, што і дабрата. Зрабіць па добрасці паслугу. □ Дзядзька Антось — гэта ўвасабленне добрасці, працавітасці, дасціпнага гумару. Клімковіч.
добраўпара́дкаванасць, ‑і, ж.
Наяўнасць добрых умоў для жыцця, працы і пад. Добраўпарадкаванасць пасёлка.
добраўпара́дкаванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. добраўпарадкаваць.