Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гусля́рскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусляра, належыць яму. Гуслярская песня.

гу́снуць, гусне; незак.

Разм. Тое, што і гусцець (у 2 знач.); згусаць. Цеста гусне.

густ, ‑у, М ‑сце, м.

1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая. Гурскі. Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ. Арабей.

2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку. Якімовіч.

3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.

•••

Па густу; пад густ каму (у знач. вык.) — падабацца, па душы.

гу́ста,

1. Прысл. да густы.

2. безас. у знач. вык. Вельмі многа, поўна, у дастатку. — Ну, гэта не заўсёды так бывае, — запярэчыў Саўка, — калі пуста, а калі і густа. Колас. // (з адмоўем: не густа). Вельмі мала. Камуністаў у раёне было не дужа густа, і амаль усе яны стаялі на адказных работах. Сабаленка.

густа...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «густы», напрыклад: густавалосы, густацёрты, густашэрсны.

густавало́сы, ‑ая, ‑ае.

З густымі валасамі. [Перад Асвяцімскім] стаялі дзве Волькі, такія самыя — маладыя, чарнавокія, густавалосыя. Чорны.

густава́ты, ‑ая, ‑ае.

Трохі гусцейшы, чым трэба. Густаваты раствор.

густава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.

Абл. Спрабаваць на смак. // Па смаку падыходзіць адно да другога. [Джузепе:] А дай-тка мне, Джакобе, смажаніны, Каб ведаць, як яна густуе З віном вось гэтым. Клімковіч.

густалі́сты, ‑ая, ‑ае.

Густа паромы лісцем. Раскідвалі густалістае вецце магутныя ліпы. Хадкевіч.

густанасе́лены, ‑ая, ‑ае; ‑лен, ‑а.

З вялікай шчыльнасцю насельніцтва. Густанаселеная краіна.