Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

святламу́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.

Спалучэнне музыкі з колерасвятлавымі эфектамі.

святлано́снасць, ‑і, ж.

Уласцівасць святланоснага.

святлано́сны, ‑ая, ‑ае.

Які вылучае або нясе святло. Святланосныя прамені.

святлапі́с, ‑у, м.

Атрыманне адбіткаў пры дапамозе аптычнага апарата на аснове дзеяння святла на святлоадчувальныя рэчывы.

святлапі́сны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да святлапісу; атрыманы пры дапамозе святлапісу. Святлапісны партрэт.

святласі́ла, ‑ы, ж.

Спец.

1. Сіла крыніцы святла; ступень яркасці адлюстравання.

2. Аптычная велічыня, якая вызначае яркасць адлюстравання аптычнага прыбора.

святласі́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які валодае вялікай святласілай. Святласільны аб’ектыў.

святлатэ́хнік, ‑а, м.

Спецыяліст у галіне святлатэхнікі.

святлатэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб атрыманні і выкарыстанні праменнай энергіі (святла). Электрычная святлатэхніка.

святлафі́льтр, ‑а, м.

Спец. Цела з неаднолькавай празрыстасцю для розных частак спектра, якое паглынае прамені пэўнага колеру і прапускае іншыя.