фітабіяло́гія, ‑і,
Раздзел біялогіі, які вывучае жыццё раслін.
[Ад грэч. phytón — расліна, bios — жыццё і logos — вучэнне.]
фітабіяло́гія, ‑і,
Раздзел біялогіі, які вывучае жыццё раслін.
[Ад грэч. phytón — расліна, bios — жыццё і logos — вучэнне.]
фітагеагра́фія, ‑і,
Раздзел батанічнай геаграфіі, які вывучае заканамернасці пашырэння раслін на зямной паверхні.
фітаклі́мат, ‑у,
Сукупнасць метэаралагічных умоў, у якіх жывуць расліны.
фітанцы́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фітанцыдаў.
фітанцы́ды, ‑аў;
Лятучыя рэчывы, якія ўтвараюцца пераважна вышэйшымі раслінамі і здольныя стрымліваць рост бактэрый, грыбоў і прасцейшых.
[Ад грэч. phytón — расліна і лац. caedo — забіваю.]
фітапалеантало́гія, ‑і,
Раздзел батанікі, які вывучае выкапнёвыя расліны; тое, што і палеабатаніка.
[Ад грэч. phytón — расліна і palaios — старажытны, on (óntos) — істота і logos — вучэнне.]
фітапаталагі́чны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да фітапаталогіі, фітапатолага; звязаны з фітапаталогіяй.
фітапатало́гія, ‑і,
Навука пра хваробы раслін і меры барацьбы з такімі хваробамі.
[Ад грэч. phytón — расліна, pathos — хвароба і logos — вучэнне.]
фітапато́лаг, ‑а,
Спецыяліст у галіне фітапаталогіі.
фітапланкто́н, ‑у,
Сукупнасць раслінных арганізмаў (пераважна водарасцей), якія свабодна плаваюць у верхніх слаях вадаёмаў.
[Ад грэч. phytón — расліна і planktos — блукаючы.]