Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фіска́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Разм. Жан. да фіскал (у 2 знач.).

фіска́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фіску, які служыць справе фіску, казны.

фіска́льства, ‑а, н.

1. Гіст. Дзейнасць фіскала (у 1 знач.).

2. перан. Паводзіны фіскала (у 2 знач.); паклёпніцтва. Зараз .. [Жыгоцкаму] чамусьці здалося, што калі ён зойдзе цяпер са скаргай на Лебедзева, Мешчаракоў абавязкова ўспрыме яе не інакш як звычайнае фіскальства. Мехаў.

фіста́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

1. Паўднёвае пладовае дрэва з перыстымі лістамі сямейства сумахавых.

2. Ядомы плод гэтага дрэва, які мае форму невялікага арэха.

[Ад фр. pistache з грэч.]

фіста́шкавы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да фісташкі. Фісташкавы гай. // Прыгатаваны з фісташак (у 2 знач.). Фісташкавы торт.

2. Бледна-зялёны, колеру фісташкі (у 2 знач.). Паліто фісташкавага колеру.

фіста́шнік, ‑у, м., зб.

Тое, што і фісташка (у 1 знач.). Зараснік фісташніку.

фі́стула, ‑ы, ж.

У медыцыне — свішч або штучны канал ад хворага ачага на паверхню скуры.

фістула́, ы́, ж.

1. Старая назва аднаствольных, а пазней шматствольных флейт.

2. Вельмі тонкі голас; фальцэт. — Гэта чаму ж? — сарваўся на фістулу Варушка, у якога аж перасохла ў горле. Карпаў.

[Лац. fistula.]

фі́стульны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фі́стулы.

фіта́, ‑ы, ДМ фіце, ж.

Перадапошняя літара рускага алфавіта, якая была запазычана з грэчаскай мовы для перадачы гука «ф» у словах грэчаскага паходжання і існавала ў рускім пісьмо да рэформы арфаграфіі 1917–1918 гг.

[Грэч. thēta.]

фіта...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «расліна», напрыклад: фітапаталогія, фітафтора.

[Ад грэч. phytón — расліна.]