Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прашпіго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прашпігаваць.

праштабнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Спец. Прашыць, прастрачыць што‑н. (звычайна на машынцы). Праштабнаваць коўдру.

праштабно́ўвацца, ‑аецца; незак.

Зал. да праштабноўваць.

праштабно́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праштабнаваць.

праштампава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праштампаваць.

праштампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што.

1. Паставіць штамп на чым‑н. Праштампаваць пісьмы.

2. і без дап. Штампаваць некаторы час.

праштра́фіцца, ‑флюся, ‑фішся, ‑фіцца; зак.

Разм. Правінаваціцца ў чым‑н. Калі [Пракоп] паяўляўся ў Ельнічах, то ўжо ведалі, што недзе праштрафіўся. Вітка. — Пішы, — махнуў рукой Язэп. — Старшыня дык старшыня, усё адно кіраваць няма кім і няма чаго транжырыць. Думаю, не праштрафлюся. Асіпенка.

праштудзі́раваны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праштудзіраваць.

праштудзі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Старанна вывучыць, даследаваць. Сказаць праўду, разважаў Турсевіч, усё, што паложана праграмаю, ён даўно праштудзіраваў, бо не сягоння ж прыйшла яму думка паступаць у інстытут. Колас.

праштурмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.