праштурмаваць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак., што.

Разм. Штурмуючы, прайсці, захапіць што‑н. Як пасля стала відаць з нямецкіх паводзін, планы іхнія, на гэты момант, тут былі такія: як бы там ні было, а прайсці грунтавой дарогай, каб пасля зноў выбіцца на шашу. А перад гэтым праштурмаваць шырокім авіяцыйным налётам мясцовасць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)