працо́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Цокаючы, прайсці, праехаць. Працокала па лесвіцы абцасікамі-цвічкамі жанчына. Хомчанка. Працокаў каванымі капытамі конь вазніцы, правёз у фаэтоне пышную даму ў футры, няйначай немку. Карпюк.
працо́ўны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да працы (у 1, 2 знач.); звязаны з працай. Працоўныя навыкі. Працоўны стаж. Працоўная дысцыпліна. Працоўная кніжка. // Заснаваны на працы, на выкарыстанні працы. Працоўнае выхаванне. Працоўная школа, // Зароблены, здабыты працай, атрыманы за працу. Працоўныя даходы. Працоўная слава. // Запоўнены, заняты працай. Працоўнае жыццё. Працоўныя будні.
2. Які жыве сваёй працай. Працоўны народ. Працоўныя класы грамадства. Працоўнае сялянства. / у знач. наз. працо́ўны, ‑ага, м. Адпачынак працоўных. □ Неабходна было наблізіць мастацтва да жыцця працоўных Савецкай Беларусі, адлюстраваць тое новае, што прынёс вызваленаму народу вялікі Кастрычнік. Шматаў.
•••
Працоўны дзень гл. дзень.
Працоўныя рэзервы гл. рэзервы.
працырава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што і без дап.
Цыраваць некаторы час.
працытава́ны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад працытаваць.
працытава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., каго-што.
Прывесці цытату (з чыйго‑н. твора), чыё‑н. выказванне. Працытаваць Коласа.
праць, пяру, пярэш, пяра; пяром, пераце; незак., што.
Мыць, б’ючы пранікам (бялізну, палатно). Андрэй яшчэ здалёку пачуў, як нехта лупіў пранікам пад гарою — на кладках валаськоўцы здаўна пралі бялізну, — але не думаў, што гэта будзе Таццяна. Чыгрынаў.
працэ́джаны, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад працадзіць.
працэ́джванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. працэджваць — працадзіць.
працэ́джвацца, ‑аецца; незак.
Зал. да працадзіць.
працэ́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да працадзіць.