Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сві́тэр, ‑а, м.

Цёплая вязаная фуфайка без засцежак з высокім каўняром. Сярод канькабежцаў Клару.. [Слава] пазнаў па чырвонай шапачцы і чырвонаму світэру. Хомчанка. Адзін світэр з белым аленем чаго варты! Грамовіч.

[Англ. sweater.]

свіце́цца, свіціцца; незак.

1. Віднецца праз што‑н., быць бачным. У канцы гарода.. [Арцём] убачыў радок крывых алешын, за якімі свіціўся зялёны лужок. Ракітны.

2. Будучы вельмі рэдкім, прапускаць праз сябе святло. Цяпер на Гэльцы была не тая спадніца, зношаная, рэдзенькая, што ўся свіцілася, у якой яна ганяла ў поле, а новая паркалёвая сукенка ў вялікія чырвоныя кветкі. Адамчык.

3. перан. Адлюстроўваць якія‑н. пачуцці, хваляванні (пра твар, вочы, знешні выгляд чалавека). Наўмыснікаў твар свіціўся ўсімі адценнямі радасці. Чорны.

сві́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да світы ​1 (у 2 знач.). Свіцкі генерал.

свішч, ‑а, м.

1. Загана ў чым‑н. у выглядзе дзіркі, шчыліны, сітавіны. Свішч у драўніне. Свішч у арэху. // Скрытая пустата, ракавіна ў металічным ліцці. — Такім чынам, у стыках ні аднаго свішча не было, — заключыў Сухоцкі. Гроднеў.

2. Глыбокая гнойная язва ў тканках, органах цела; фістула. На месцы раны ўтварыўся свішч. Кішэчны свішч.

свішчава́ты, ‑ая, ‑ае.

Са свішчом (свішчамі) (у 1 знач.). Свішчаваты арэх.

сві́шчавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да свішча.

свое..., (а таксама свая...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая азначае адносіны да сябе самога, да свайго, паказвае на што‑н. як на вынік уласных дзеянняў і пад., напрыклад: своекарыслівасць, своеасаблівы.

своеасаблі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць своеасаблівага (у 1 знач.). Але, хутчэй за ўсё, своеасаблівасць гэтага кутка Мінска таіцца ў прастаце і натуральнасці яго побыту, у залежнасці побыту ад аднаго — ад завода. Карпаў.

своеасаблі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адметныя ўласцівасці, якасці, прыметы; не падобны на іншых, незвычайны, арыгінальны. Своеасаблівы почырк. Своеасаблівы характар. □ Заняпалыя вочы надавалі.. [агенту] своеасаблівы адменны выгляд. Лынькоў. Замест снегу, якога чакалі з своеасаблівай сялянскай тугою, заходні вецер прыгнаў дождж. Шамякін.

2. Які сваімі рысамі, асаблівасцямі напамінае што‑н. Галіны [кустоў] спляліся ўгары, утварылі своеасаблівы тунель. Гамолка. Своеасаблівымі цэнтрамі выхаваўчай работы сталі школьныя ленінскія музеі, залы і пакоі, якіх у рэспубліцы больш за 3,5 тысячы. «Звязда».

своекары́слівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць своекарыслівага; імкненне да асабістай выгады, карысці. Своекарыслівасць разлікаў. □ Не прамату і дзіцячую непасрэднасць, а своекарыслівасць і хітрасць бачылі з самага пачатку ў паводзінах Міхалкі. Барсток.