рыфма́ч, ‑а, м.
Разм. зневаж. Дрэнны, бяздарны паэт. Але ёсць такія рыфмачы, Што за соль яе [бацькаўшчыны], за хлеб яе найлепшы Хочуць толькі вершам заплаціць. Танк.
рыфмо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.
Сістэма, парадак чаргавання рыфм у вершы, характар рыфм. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай. Казека. Аналіз рыфмоўкі ў Багдановіча, кампазіцыйных форм страфы паказвае, як шырока выкарыстоўваў паэт жанравыя мажлівасці лірычнага верша. Лойка. Даволі значныя дасягненні Цёткі і ў галіне рыфмоўкі. Грынчык.
рыфт, ‑а, М ‑фце, м.
Выцягнутая на некалькі соцень і тысяч кіламетраў ровападобная ўпадзіна на зямной паверхні, якая ўзнікла ў выніку расцяжэння зямной кары.
[Англ. rift.]
рыхлава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху, злёгку рыхлы. Ціхі лютаўскі дзень. Невялікі марозік. Глыбокі рыхлаваты снег, пакрыты пасля адліг лёдавай скарынкай. Самусенка.
ры́хласць, ‑і, ж.
Уласцівасць рыхлага. Рыхласць глебы. □ Нягледзячы на незакончанасць і кампазіцыйную рыхласць рамана «Ідзі, ідзі», ён быў значным для свайго часу творам. Адамовіч.
рыхле́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. рыхліць.
рыхле́ць, ‑ее; незак.
Станавіцца рыхлым, рыхлейшым. Снег рыхлее.
рыхлі́цель, ‑я, м.
Сельскагаспадарчая прылада для рыхлення глебы.
рыхлі́ць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.
Рабіць рыхлым (у 1 знач.), мяккім. Рыхліць глебу. □ Валянціна Сямёнаўна махнула рукою і прамовіла: — Ой, ля буракоў работы многа, ой, многа. Трэба ж потым рыхліць пасевы і што найбольш адбірае часу, гэта палоць... Пестрак.
ры́хлы, ‑ая, ‑ае.
1. Порысты, рассыпісты, мяккі. Рыхлы снег. Рыхлая глеба. □ Міхаіл .. пайшоў хутчэй, коўзаючыся па цвёрдай, прыбітай і слізкай сцежцы, пападаючы нагамі ў рыхлую раллю. Самуйлёнак. // Які лёгка рассыпаецца, ломіцца, крышыцца. Рыхлыя пароды. □ Лёд нават тоўсты робіцца рыхлым, лёгка праломліваецца. «Беларусь». // перан. Такі, у якім недастаткова звязаны паміж сабою часткі, сюжэтныя лініі, асобныя сцэны і пад. (пра мастацкія, навуковыя творы і пад.). Рыхлая кампазіцыя.
2. Пазбаўлены пруткасці, залішне пухлы, друзлы (пра цела, твар). Цела .. [у чалавека] нездаровага, надзвычай белага, колеру было рыхлае, як студзень. Чарнышэвіч. Круглы, крышку рыхлы твар свяціўся дабратою і спакоем. Грахоўскі.