Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гу́сеніца, ‑ы, ж.

Шырокі металічны ланцуг, які надзяваецца на колы цяжкіх машын для лепшай праходнасці. Гусеніцы танка. □ За акном, лязгаючы гусеніцамі, адзін за адным ішлі на раскарчоўку зарасніку трактары. Пальчэўскі.

гу́сенічны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусеніцы. Гусенічная стужка. // Які перамяшчаецца пры дапамозе гусеніц. Гусенічны трактар. Гусенічны экскаватар. Гусенічны цягач. // Які ўтвараецца з дапамогай гусеніц. Гусенічны ход.

гусі́ны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусі, гусей, належыць ім. Гусінае мяса. Гусіныя лапы. □ На вуліцы гусіныя чароды паволі і нехаця, з крыкам саступаюць дарогу машынам. Хведаровіч.

•••

Гусінае пяро гл. пяро.

Гусіная скура гл. скура.

гусі́т,

гл. гусіты.

гусі́тка,

гл. гусіты.

гусі́ты, ‑аў; адз. гусіт, ‑а, М ‑сіце, м.; гусітка, ‑і, ДМ ‑тцы; мн. гусіткі, ‑так; ж.

Паслядоўнікі Яна Гуса, ідыёлага нацыянальна-вызваленчага і антыкаталіцкага руху ў Чэхіі ў 15 ст.

гусі́цкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гусітаў, належыць ім. Гусіцкія войны. Гусіцкі рух.

гу́ска, ‑і, ДМ ‑сцы; Р мн. ‑сак; ж.

1. Памянш.-ласк. да гусь.

2. Тое, што і гусь (у 2 знач.). Для гусак-нясушак нядаўна зрабілі спецыяльныя гнёзды. Карпюк.

гу́слі, ‑ляў; адз. няма.

Мнагаструнны шчыпковы музычны інструмент славянскіх народаў. Іграць на гуслях.

гусля́р, ‑а; мн. гусляра, ‑оў; м.

Музыкант, які іграе на гуслях, а таксама пясняр, які спявае пад звон гусляў. Акалічны народ гуслі знаў гусляра, Песня-дума за сэрца хапала. Купала. Дружна маладзіцы Песні запяваюць, Гусляры іграюць. Пушча.