во́сенню, прысл.
У асенні час. У лесе ежы восенню было багата, Таму і растаўсцець Мядзведзь не ў меру змог. Корбан.
во́сень, ‑і, ж.
Пара года паміж летам і зімою. Позняя восень. □ Восень ткала ўжо красёнцы Мяккай чырвані ў лістах, Восень спеў вяла бясконцы, З ветрам ходзячы ў кустах. Колас.
•••
Залатая восень — асенняя пара, калі лісце жаўцее яркімі адценнямі.
во́сеньскі, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і асенні. Была густая цёмная восеньская ноч. Скрыган. Бабка Наста гаварыла доўга і многа,.. гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. Колас.
во́сілка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.
Абл. Дужка вядра, чайніка, бітона і пад. [Міша] адышоўся на некалькі крокаў ад прылаўка і спыніўся, трымаючы на гэты раз бітончык за восілку. Пальчэўскі.
воск, ‑у, м.
Мяккае пластычнае рэчыва, якое выпрацоўваюць пчолы для будовы сотаў. Пчаліны воск.
во́спа, ‑ы, ж.
1. Цяжкая інфекцыйная хвароба, якая суправаджаецца з’яўленнем пухіркоў на скуры і слізістых абалонках. Прышчэпка воспы.
2. Разм. Шрамы і ямкі, якія застаюцца пасля гэтай хваробы або на месцы яе прышчэпкі. Пабіты воспаю твар.
•••
Ветраная воспа — інфекцыйная дзіцячая хвароба; вятранка.
во́спавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да воспы. Воспавая вакцына.
воспапрышчэ́пліванне, ‑я, н.
Прышчэпка супрацьвоспеннай вакцыны.
воспапрышчэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для прышчэпкі воспы. Воспапрышчэпная іголка.