гуры́йцы, ‑аў;
Назва грузінаў, якія жывуць у заходніх раёнах Грузінскай ССР.
гуры́йцы, ‑аў;
Назва грузінаў, якія жывуць у заходніх раёнах Грузінскай ССР.
гу́рыя, ‑і,
Згодна з каранам, вечна маладая прыгажуня, якая жыве ў раі і ўпрыгожвае там жыццё праведнікаў.
[З арабск.]
гуса́к, ‑а,
Самец гусі.
гу́санька, ‑і,
гуса́р, ‑а,
1. Салдат венгерскай лёгкай кавалерыі, уведзенай у XV ст.
2. У царскай і некаторых іншаземных арміях — ваенны з часцей лёгкай кавалерыі, якія насілі форму венгерскага ўзору.
[Венг. huszar.]
гуса́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусара, гусараў, належыць ім.
гусачо́к, ‑чка,
Беларускі народны танец, блізкі да карагода.
гусегадо́ўля, ‑і,
Развядзенне гусей.
гусегадо́ўчы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусегадоўлі.
гу́сельны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да гусляў, прызначаны для іх.