Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

во́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Прыгодны для ворыва, пасеву сельскагаспадарчых культур; на якім сеюць або пасеяны такія культуры. Дзе-нідзе паміж лясоў і зараснікаў былі раскінуты лапінкі ворнай зямлі. «Беларусь». // Які мае адносіны да ворыва. Ворны слой.

2. Прызначаны для ворыва. Верныя прылады.

ворс, ‑у, м.

Кароткі начос на паверхні некаторых тканін. Накінуўшы.. [кофтачку] на плечы, гаспадыня соладка сцепанулася і з прыемнасцю дакранулася да пушыстага ворсу шчакою. Карпаў.

во́рсавы, ‑ая, ‑ае.

З ворсам, начосам. Ворсавыя тканіны.

во́рчык, ‑а, м.

Прыстасаванне для прыпрэжкі каня ў дапамогу каранніку; барак. Хадзіць на ворчыку.

во́рыва, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. араць.

2. Узаранае поле. Дзяўчынка бегла проста па ворыве, лёгка.. пераскокваючы з скібы на скібу. Краўчанка.

во́рыўны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і ворны (у 1 знач.).

во́севы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да восі. Восевы шарнір. // Які з’яўляецца воссю. Восевая лінія.

во́сем, васьмі, Т васьмю, ліч. кольк.

Лік і лічба 8. Да васьмі дадаць два. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 8. Восем рублёў. Восем працэнтаў.

во́семдзесят, васьмідзесяці, Т васьмюдзесяццю, ліч. кольк.

Лік і лічба 80. Восемдзесят дзеліцца на чатыры. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 80. Восемдзесят чалавек.

восемсо́т, васьмісот, Т васьмюстамі, ліч. кольк.

Лік і лічба 800. Да васьмісот дадаць дзвесце. Напісаць 800. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 800. Восемсот кіламетраў.