Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прыве́шванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прывешваць — прывесіць.

прыве́швацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прывешваць.

прыве́шваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прывесіць.

прывёрствацца, ‑аецца; незак.

Зал. да прывёрстваць.

прывёрстваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прывярстаць.

прывіва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прывіцца.

2. Зал. да прывіваць.

прывіва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прывіць.

пры́від, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Вобраз памёршай асобы, які ўяўляецца людзям забабонным або з хваравітай псіхікай; здань. Прывід Пятра Пятровіча не даваў Валі спакою. Шахавец. Не, гэта не прывід і не сон — гэта той Сцяпан, якога Талаўня даўно лічыў нябожчыкам. Гроднеў. // Вобраз каго‑, чаго‑н., які здаецца ва ўяўленні або ў сне. Прывід далёкага мінулага стаіць перада мной. Асіпенка. Пад раніцу Веньямін заснуў. Але і засынаючы баяўся, каб зноў не ўзнік страшны прывід белага горада пад чорным небам... Навуменка.

2. Тое, што ўявілася, здалося. Перад вачыма [Таццяны] з’явіўся жудасны прывід: гітлеравец трымае высока над галавой яе маленькага Віцю. Шамякін. Прывід гэта ці сапраўднасць? Канешне, сапраўднасць! Еў жа пасля таго чырвонаармеец Чыжык той хлеб і тыя каўбасы. Лупсякоў.

3. Няясныя, ледзь акрэсленыя рысы чаго‑н.; контуры. І потым, седзячы ў аўто.., Юткевіч глядзеў на аддаленыя прывіды вялікага грознага зарыва, і целам ішла дробная пякучая дрыготка. Мікуліч.

пры́віднасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прывіднага (у 2 знач.).

пры́відны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца прывідам. Прывідны вобраз. Прывідны малюнак. // Няясны, невыразны; зменлівы. Сыры асфальт агні рэклам адсвечваў І прывідныя цені мокрых дрэў. Лойка. Ён [месяц] столькі срэбных водсветаў раскінуў, Што аж да дня іх прывідны агонь Перасыпала хваля хвалі сіняй, Як нейкі скарб, з далоні на далонь. Танк.

2. Які існуе ва ўяўленні; нерэальны. Прывіднае шчасце. Прывідныя надзеі.