Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прасты́ць, ‑стыну, ‑стынеш, ‑стыне; зак.

Тое, што і прастудзіцца. Прыглушаны, праляжаў .. [Ігнась] на халодным дажджы ў вадзе і прастыў. Мурашка. Неяк застудзіўся .. [дзед] на рабоце, прастыў. Лынькоў.

•••

(І) след прастыў гл. след.

прастэ́ча, ‑ы, ж.

Разм. Прастата. Пры гэтым часта выяўлялася прастэча і непасрэднасць дзіцячай істоты, якая вельмі развясельвала настаўніка і ўсю школу, выклікаючы цэлыя выбухі смеху. Колас.

прасу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасудзіць.

прасу́джваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасудзіць (у 1 знач.).

прасудзі́цца, ‑суджуся, ‑судзішся, ‑судзіцца; зак.

Разм.

1. Разарыцца на вядзенні судовых спраў.

2. Судзіцца некаторы час.

прасудзі́ць, ‑суджу, ‑судзіш, ‑судзіць; зак., каго-што.

Разм.

1. Зрасходаваць на вядзенне судовых спраў. [Сымон:] Тата .. судамі гаспадарку ўсю прасудзіў, а цяпер апошняе двару на здзек аддаў! Купала.

2. і без дап. Судзіць некаторы час; прабыць які‑н. час суддзёй. Прасудзіць некалькі год.

прасумава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак.

Сумаваць некаторы час. Прасумаваць цэлы вечар.

прасу́нуты, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прасунуць.

прасу́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. Прайсці, пралезці куды‑н. праз што‑н.; высунуцца. Межавыя палявыя слупы залезлі аж на .. [дарогу] — ледзьве з драбінамі льга прасунуцца. Чорны. Закалыхалася заслона і ў шчыліну прасунулася галава Параскі Бурцавай у вянку з васількоў. Хадкевіч.

2. Сунучыся, перамясціцца на нейкую адлегласць. Лявон з усяе сілы націснуў на педаль. Заскрыгаталі тармазы. Яшчэ імгненне — колы прасунуліся па жвіры. Хадановіч. Выкідваючы пярэднія ногі, конь тузануўся ў адзін бок, у другі, прасунуўся крокі два на жываце і, выбіўшыся з сіл, зноў лёг на бок і адкінуў галаву. Сіняўскі. // перан. Разм. Павольна прайсці, праехаць, праплысці. У часе глыбокага Сцёпкавага разважання па вуліцы прасунуліся дзве чорныя постаці. Колас. Толькі на рацэ дзе-нідзе прасунецца лодка ля аеру ды данясецца з гарода галасістае жаночае «а-а-кыш-кыш-кыш». Ваданосаў.

3. Прайсці ўперад у напрамку да чаго‑н. Пан Крулеўскі аддаў батальёну загад прасунуцца глыбей у лес і заняць новыя пазіцыі. Колас. Дрызіна зноў рушыла, зноў адкрыла шквальны агонь, але прасунулася недалёка. Кулакоўскі.

4. перан. Разм. Дабіцца выгаднага становішча, прыстасоўваючыся, хітруючы; пралезці. Прасунуцца ў начальства.

прасу́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак., што.

1. Засунуць куды‑н., праз што‑н.; высунуць. Прасунуць нітку ў іголку. □ Схапіўшы дужку кляшчамі, трэба было маланкава прасунуць яе ў папярэдняе звяно. Корбан. Не заходзячы ў хату, я прасунула галаву ў акно, паклікала Вольку. Савіцкі.

2. Сунучы, перамясціць на нейкую адлегласць. Манг мігам упёрся жардзінай у сцяну, а бацька тым часам хутка прасунуў човен у праход. Маўр.

3. перан. Накіраваць у бок паляпшэння чаго‑н. Аб другім перыядзе.. Багдановіч пісаў, што ён прасунуў беларускае пісьменства значна наперад. Лойка.

4. перан. Разм. Паскорыць ажыццяўленне, рашэнне чаго‑н. несумленным спосабам. Прасунуць кнігу ў друк.