фі́льтравы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які з’яўляецца фільтрам. Фільтравае палатно. // Забяспечаны фільтрам. Фільтравы кандэнсатар.
фільтра́т, ‑у, М ‑раце, м.
Вадкасць, прапушчаная праз фільтр.
фільтра́цыя, ‑і, ж.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.
2. Натуральнае прасочванне вадкасцей або газаў праз порыстыя рэчывы. Фільтрацыя вады ў плацінах.
фільтро́вачны, ‑ая, ‑ае.
Прызначаны для фільтроўкі. Фільтровачны матэрыял.
фільтро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.
фільтро́ўны, ‑ая, ‑ае.
У выразе: фільтроўны вірус — вірус, які праходзіць праз фільтр і не затрымліваецца на ім.
фільтрпрэ́с, ‑а, м.
Спец. Фільтр, у якім працэс фільтравання праходзіць пад высокім ціскам.
філянго́вы, ‑ая, ‑ае.
З філёнгамі (у 1 знач.). [Бацька:] — Будзеш сам жыў-здароў — новую хату збудуеш... Дзверы ўставіш філянговыя, высокія. Грамовіч. Шырыня хаты з трыма вокнамі на вуліцу, жоўтыя філянговыя аканіцы, гонтавы дах на падшыўцы — усё гаварыла, што тут жыве чалавек з густам, гаспадар. Ермаловіч.
фімія́м, ‑у, м.
1. Духмянае рэчыва для курэння ў час рэлігійных абрадаў, а таксама дым, які ўзнікае пры згаранні гэтага рэчыва. // Аб прыемным паху наогул. Фіміям чаромхі.
2. перан. Ліслівая ўзнёслая пахвала. Калі гледачы не хочуць глядзець спектакль, калі штосьці не ўдалося, — ніякія крытычныя фіміямы ўжо не памогуць. Губарэвіч. Ну і Лаўрэн ад фіміяму захмялеў: З тае пары не дакранаўся ён да плуга, А толькі аб сваіх крычаў заслугах... Маеўскі.
•••
Курыць фіміям гл. курыць.
[Грэч. thymíama.]
фімо́з, ‑у, м.
Звужэнне крайняй плоці ў выніку запаленчых працэсаў.
[Ад грэч. phimōsis — сцісканне.]