Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

шыфрава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад шыфраваць.

2. у знач. прым. Напісаны ці перададзены шыфрам (у 1 знач.). На дне .. [Валінага] кошыка, у патайных сховах, ляжала шыфраваная запіска або нават рэвальвер ці тол. Якімовіч. Адначасова Рая прыняла шыфраваную радыёграму з Вялікай зямлі аб пачатку наступлення знятых з фронту буйных армейскіх часцей на партызанскі край. Хадкевіч.

шыфрава́цца, ‑руецца; незак.

Зал. да шыфраваць.

шыфрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., што.

Пісаць шыфрам (у 1 знач.). Ты рыхтуй рацыю, а я буду шыфраваць радыёграму. Няхай.

шыфрагра́ма, ‑ы, ж.

Шыфраваная тэлеграма, радыёграма, тэлефанаграма.

шыфро́ўка, ‑і, ДМ ‑роўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шыфраваць.

2. Зашыфраваны тэкст (пісьма, тэлеграмы, радыёграмы і пад.). Тройчы перадаваў старшына ў эфір шыфроўку, тройчы пераходзіў на прыём, але адказу не было. Кухараў.