шыбну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак. і аднакр.
Тое, што і шыбануць.
шы́варат, ‑а, М ‑раце, м.
Разм. Каўнер. Максім засмяяўся сухім смехам ды ўзяў старасту за шыварат... Каваль.
•••
Шыварат-навыварат — не так, як трэба; наадварот.
шыво́к, шыўка, м.
Частка шва, якая знаходзіцца паміж двума праколамі іголкі. Цётка Насця, хутка сцелючы шывок за шыўком, заклапочана гаворыць. Палтаран.
шы́галле, ‑я, н., зб.
Абл. Ігліца. Хоць дождж і ў лесе вымачыў зямлю, але пад шатамі вялікіх дрэў было не мокра, прынамсі, шыгалле, якое ляжала тут скрозь, заставалася амаль сухое. Чыгрынаў.
шыдэ́лак, ‑лка, м.
Разм. Кручок для вязання.
[Польск. szydełko.]
шы́за,
1. Прысл. да шызы.
2. безас. у знач. вык. Пра шэра-блакітны колер паветра дзе‑н. У пакоі было шыза ад дыму.
шызава́ты, ‑ая, ‑ае.
З шызым адценнем, па колеру блізкі да шызага. У суботу падвечар на агародах закурэлі шызаватыя дымкі. Асіпенка. Шызаватая смуга, дамы паружавелі, і Яўген здагадаўся, што ўзыходзіць сонца. Карпаў.
шызагані́я, ‑і, ж.
Шматлікае бясполае размнажэнне ў прасцейшых і некаторых водарасцей.
[Ад грэч. schizō — раздзяляю, расшчапляю і gonē, gonéia — (за)раджэнне.]
шызакры́лы, ‑ая, ‑ае.
Які мае шызыя крылы. За Зоськай, нібы дружная стайка шызакрылых чаек, рушылі і астатнія дзяўчаты. Паслядовіч.
шы́засць, ‑і, ж.
Уласцівасць шызага. Дым усё больш і больш захінаў неба сваёй шызасцю, завалакваў вуліцу. М. Ткачоў.