Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

фібры́ла, ‑ы, ж.

Спец. Ніткападобнае ўтварэнне, якое з’яўляецца структурным элементам жывёльнага і расліннага арганізма.

[Лац. fibrilla.]

фібрыля́рны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да фібрылы.

фібры́н, ‑у, м.

Нерастваральнае бялковае рэчыва, якое ўтвараецца пры згортванні крыві.

[Ад лац. fibra — валакно.]

фібры́навы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да фібрыну, складаецца з фібрыну. Фібрынавыя згусткі.

фібрынаге́н, ‑у, м.

Растваральны бялок плазмы крыві, які ператвараецца пры яе згортванні ў фібрын.

[Ад лац. fibra — валакно і грэч. genos — род.]

фібрыналізі́н, ‑у, м.

Фермент, які прысутнічае ў плазме крыві, каталізуе расшчапленне фібрыну і садзейнічае растварэнню згусткаў крыві — тромбаў.

фібрыно́зны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з запаленчым працэсам, які характарызуецца выдзяленнем поту з наяўнасцю ў ім фібрыну. Фібрынознае запаленне.

фі́була, ‑ы, ж.

Металічная засцежка для верхняй адзежы ў выглядзе брошкі, якая ўжывалася ў старажытных народаў Еўропы, Азіі і Афрыкі. Бацька накінуў на.. [Алеся] шырокую белую кашулю з адным плячом, — на другім яе закалолі сярэбранай фібулай. Караткевіч.

[Лац. fibula.]