Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

утрамбо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да утрамбавацца.

2. Зал. да утрамбоўваць.

утрамбо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да утрамбаваць.

утрамбо́ўка, ‑і, ж.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрамбоўваць — утрамбаваць.

утрапе́нне, ‑я, н.

Неўтаймаванае праяўленне якіх‑н. пачуццяў; безразважнасць, шаленства. Выходзіць, трэба пакахаць да ўтрапення, да самазабыцця, каб усімі ўчынкамі кіравалі пачуцці, а не розум. Шамякін.

утрапёнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан утрапёнага. Юркевіч не разумеў ні ранейшай утрапёнасці Йонтуса, ні яго цяперашняга ажыўлення, але таксама спачуваў яму. Карпаў.

утрапёны, ‑ая, ‑ае.

Нястрымны ў праяўленні якіх‑н. пачуццяў. Успомнілася акушэрка, што ўляцела тады ноччу ў хату, як утрапёная. Як яна ўвіхалася ля Анэты, старалася, бегала. Пташнікаў. // Які выражае ўтрапенне. — Кругом агонь! — адказалі.. [Максіму Астаповічу] сотні ўтрапёных галасоў. Чорны. Усе глядзелі на.. [Галезнікаў] утрапёнымі позіркамі. Сабаленка. // Раз’юшаны; ашалелы. Кідалася [Марфа], як утрапёная, лаялася на чым свет стаіць. Сіняўскі. Аксіння, як утрапёная, дабегшы да рэчкі, кінулася за дачкою. Пальчэўскі.

утраса́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. утрасаць — утрэсці.

утраса́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да утрэсціся.

2. Зал. да утрасаць.

утраса́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да утрэсці.

утра́та, ‑ы, ДМ ‑раце, ж.

Разм. Тое, што і страта. Хто боль утраты зведаў, Той зразумеў да дна Праплаканыя вочы, Цану маршчын шматследных, Што прынясла вайна. Буйло. І з кожным пытаннем голас у Васіля змяняўся: то ў ім гучэў малады задор, то чуўся страх утраты любай дзяўчыны. Колас. Над свежаю ямаю — тры пахілыя ціхія бярозы, — схіліліся, нібы ад цяжару ўтраты. Мележ.