уздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да узадраць, уздзерці.
уздзява́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да уздзецца.
2. Зал. да уздзяваць.
уздзява́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уздзець.
уздо́ўж, прысл. і прыназ.
1. прысл. Тое, што і удоўж. Урач — высокі і худы — усхвалявана прайшоў уздоўж пакойчык, шпарка павярнуўся. Мележ. / З прыназ. «па» утварае спалучэнне з М. Кірмашны гандаль ішоў уздоўж па Нямізе. Чорны.
2. прыназ. з Р. Спалучэнне з прыназоўнікам «уздоўж» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца для ўказання напрамку дзеяння па даўжыні чаго‑н. Сонца схілілася на захад, і цені ад будынкаў падалі ўздоўж вуліцы. Шахавец. Уздоўж дарогі чынна з краю Слупы стаяць у два рады. Колас.
уздры́г, ‑у, м.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздрыгануць, уздрыгнуць і уздрыгануцца, уздрыгнуцца; дрыжанне.
уздрыгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. Тое, што і уздрыгнуцца. Гучны вокліч «Стой!» прымусіў Гудовіча ўздрыгануцца. Пятніцкі. «Дарагія землякі і зямлячкі!» — голас Любы крыху ўздрыгануўся. Васілевіч. Калі Дзямід Сыч вярнуўся на папялішча роднай вёскі, сэрца яго ўздрыганулася ад невымернай жальбы. Паслядовіч. У танк маёра ўдарыў снарад, машына ўздрыганулася і стала. Гурскі.
уздрыгану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
Тое, што і уздрыгнуць. Павітаўшыся, Вера Ігнатаўна аж уздрыганула ад стуку, якому адгукнуўся звон шклянак. Пестрак. Экскаватар уздрыгануў, апусціў уніз зубчатую пашчу. Кавалёў.
уздры́гванне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. уздрыгваць — уздрыгануць, уздрыгнуць.
уздры́гваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да уздрыгануць, уздрыгнуць.
уздрыгну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
1. Уздрыгнуць; здрыгануцца; задрыжаць. Вусцішна Зосі адной паміж лесу. Гатоў яшчэ воўк высунуцца ці ліхі чалавек. Дзе што шасне, яна ўздрыгнецца. Крапіва. Язэп Крушынскі ўздрыгнуўся праз сон. Бядуля. // Хутка і рэзка змяніцца на момант (пра голас, выраз твару і пад.). Голас дзяўчыны ўздрыгнуўся ад хвалявання. // перан. Затрымцець. Ад болю ўздрыгнуцца бары. Зямлю цень засцеле. Смагаровіч.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Скалануцца, страсянуцца; задрыжаць. Пушка вытыркнулася .. з-за куста і, уздрыгнуўшыся, грымнула. М. Ткачоў. Стаяць нерухомыя дрэвы, ні адна галінка на іх не ўздрыгнецца. Сяргейчык.