удзе́льнасць, ‑і, ж.
Удзел у чым‑н., дачыненне да чаго‑н.
удзе́льнік, ‑а, м.
Той, хто прымае ўдзел у чым‑н. Удзельнікі нарады, панурыя, незадаволеныя, не спяшаючыся, выходзілі з кабінета. Марціновіч. Быў канец жніўня — час, калі спяшаліся на вучобу студэнты, вярталіся ўдзельнікі шматлікіх экскурсій. Даніленка. Мой брат — камсамолец, Удзельнік вайны. Астрэйка.
удзе́льнічаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., у чым.
Прымаць, браць удзел, займацца разам з кім‑н. якой‑н. справай. Удзельнічаць у выбарах. Удзельнічаць у спаборніцтвах. □ Рагожын разам з аднапалчанамі штурмаваў нямецкую групоўку пад Дзям’янскам, удзельнічаў у баях за Вялікія Лукі. «Звязда». // Быць членам чаго‑н. [Тацяна і Жэнька] разам вучыліся ў сямігодцы, разам удзельнічалі ў драматычным гуртку. Шамякін.
удзе́льны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае непасрэдныя адносіны, дачыненне да чаго‑н.
удзе́льны 2, ‑ая, ‑ае.
Гіст. Які мае адносіны да феадальнага уладання — удзела 2. Удзельнае княства.
удзе́льны 3, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да вымярэння вагі, аб’ёму, уласцівасцей рэчыва, якой‑н. з’явы ў адносінах да чаго‑н., а таксама да адзінкі іх вымярэння. Удзельная цеплаёмістасць.
•••
Удзельная вага гл. вага.
удзе́нь, прысл.
Днём. Першыя суткі [партызаны] ішлі толькі ўночы, а ўдзень сядзелі на невялічкім грудку між балота, выглядвалі, разведвалі праходы. Кулакоўскі. А ў небе ўдзень і вечарамі Высока роўнымі шнурамі Злятаўся вырай жураўліны. Колас.
удзесяцёх, прысл.
У колькасці дзесяці чалавек (толькі пра мужчын ці толькі пра жанчын).
удзесяцяра́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да удзесяцярыцца.
2. Зал. да удзесяцяраць.
удзесяцяра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да удзесяцярыць.
удзесяцяро́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад удзесяцярыць.
2. у знач. прым. Значна павялічаны. Змагацца з удзесяцяронай сілай.