Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рыфмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; незак.

1. Разм. Тое, што і рыфмавацца (у 1 знач.).

2. што. Падбіраць словы, радкі для атрымання рыфмы.

рыфмаплёт, ‑а, М ‑плёце, м.

Разм. зневаж. Дрэнны складальнік вершаў; рыфмач.

рыфмаплёцтва, ‑а, н.

Разм. зневаж. Складанне дрэнных, слабых вершаў.

рыфма́ч, ‑а, м.

Разм. зневаж. Дрэнны, бяздарны паэт. Але ёсць такія рыфмачы, Што за соль яе [бацькаўшчыны], за хлеб яе найлепшы Хочуць толькі вершам заплаціць. Танк.

рыфмо́ўка, ‑і, ДМ ‑моўцы; Р мн. ‑мовак; ж.

Сістэма, парадак чаргавання рыфм у вершы, характар рыфм. Байка [Багушэвіча] складаецца з чатырохрадковых строф з перакрыжаванай рыфмоўкай. Казека. Аналіз рыфмоўкі ў Багдановіча, кампазіцыйных форм страфы паказвае, як шырока выкарыстоўваў паэт жанравыя мажлівасці лірычнага верша. Лойка. Даволі значныя дасягненні Цёткі і ў галіне рыфмоўкі. Грынчык.

рыфт, ‑а, М ‑фце, м.

Выцягнутая на некалькі соцень і тысяч кіламетраў ровападобная ўпадзіна на зямной паверхні, якая ўзнікла ў выніку расцяжэння зямной кары.

[Англ. rift.]