Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

рытмапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

Сістэма фізічных практыкаванняў для ўсебаковага гарманічнага развіцця цела.

рытмапласты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рытмапластыкі. Рытмапластычная гімнастыка.

рытмізава́ны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і рытмічны (у 1 знач.). Рытмізаваная проза.

рытміза́цыя, ‑і, ж.

Увядзенне рытму ў што‑н., рытмічная пабудова чаго‑н. Рытмізацыя рухаў.

ры́тміка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.

1. Сістэма і характар рытму. Рытміка верша вар’іруецца надзвычай лёгка і натуральна, яна дапасавана да агульнай апавядальнай танальнасці твора. Гіст. бел. сав. літ.

2. Вучэнне аб рытме (у вершах, музыцы, танцах і пад.).

3. Сістэма фізічных практыкаванняў пад музыку, якая мае мэту развіваць пачуццё рытму. Урок рытмікі.

[Ад грэч. rhithmikós — суразмерны, стройны.]

рытмі́чнасць, ‑і, ж.

Наяўнасць рытму ў чым‑н. Рытмічнасць фразы. Рытмічнасць мовы.

рытмі́чны, ‑ая, ‑ае.

1. Падпарадкаваны рытму, які адбываецца ў пэўным рытме; раўнамерны. Рытмічныя рухі. □ Уключылі маторы, майстэрня напоўнілася зладжаным рытмічным шумам. Даніленка.

2. Які мае адносіны да рытмікі (у 3 знач.). Рытмічныя практыкаванні. Рытмічныя рухі. Рытмічная музыка.

рыто́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.

Старажытная навука пра аратарскае мастацтва, красамоўства. Выкладанне рыторыкі. // перан. Залішняя прыўзнятасць выказвання, напышлівасць, эфектнасць. Шмат у паэме [А. Александровіча «Цені на сонцы»] голай рыторыкі, якая гучыць не зусім пераканаўча. Хведаровіч.

[Грэч. rhētorikē.]

рытуа́л, ‑у, м.

1. Сукупнасць абрадаў, якія суправаджаюць рэлігійны акт.

2. Выпрацаваны звычаем ці ўстаноўлены парадак выканання чаго‑н.; цырыманіял. Гэта была дзівосная пагулянка. Нават з захаваннем марскога рытуалу: без закускі, так, як заведзена гэта, кажуць, у маракоў, мы выпілі па чарцы каньяку і заспявалі песню ... Скрыган. Скончылася гэта зусім нечакана. Рытуал патрабаваў, каб закаханы наведаў тыя месцы, дзе ён бываў шчаслівы. Караткевіч.

[Ад лац. ritualis — абрадавы.]

рытуа́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да рытуалу; звязаны з выкананнем рытуалу. Рытуальнае адзенне. Рытуальнае забойства. □ Відаць, у глыбокай старажытнасці моманту запальвання купальскага агню надавалася асабліва важнае рытуальнае значэнне. Ліс.