рызманы́, ‑оў; адз. рызман, ‑а, м.
Разм. Падранае, паношанае адзенне; лахманы. У кутку хаціны, на дзярузе, укрытая рознымі рызманамі, ляжала маці. Арабей. Аднекуль з акружэння Прыбіўся бацька к нам. Сху[дзе]лы, учарнелы, Зарослы — не пазнаць, У нейкіх спарахнелых Цывільных рызманах. Гілевіч.
ры́знік, ‑а, м.
Разм. Каравачнік, анучнік. І добра зарабляў [Абрагім] ... Хаця па ім гэта не бачна было — хадзіў абарваны, як рызнік, заўсёды... Ставер.
ры́зніца, ‑ы, ж.
Памяшканне пры царкве, у якім захоўваюцца рызы і царкоўныя рэчы. У рызніцы манастыр скай царквы цьмяна гарэла лямпачка. Асіпенка.
ры́знічы, ‑ага, м.
Спец. Той, хто загадвае царкоўнай маёмасцю, рызніцай.
рызо́іды, ‑аў; адз. рызоід, ‑а, М ‑дзе, м.
Коранепадобныя ўтварэнні накшталт валаскоў або ніцей у мохападобных, лішайнікаў, некаторых водарасцей і грыбоў, якія выконваюць ролю каранёў.
[Ад трэт. rhíza — корань.]
ры́зыка, ‑і, ДМ ‑зыцы, ж.
1. Магчымая небяспека, пагроза чаму‑н. З вялікай рызыкай друкавалі часамі .. патрыёты антыфашысцкія лістоўкі, якія потым распаўсюджваліся па горадзе. Няхай. — Здаецца, пара зразумець табе, дзяўчына, што ў нас на кожным кроку рызыка. Машара. — Задумана смела, я сказаў бы, занадта смела, — Кіеня гаварыў нібы сам з сабой, — але і рызыка вялікая. Шыцік.
2. Дзеянне наўдачу ў якой‑н. справе з надзеяй на шчаслівы канец. [Камандзір:] — Без рызыкі на вайне не бывае. Якімовіч. Гэта была рызыка, але ці ж разумная, рызыка з добрым гаспадарчыя разлікам — добрая справа. Краўчанка. — Як можна без разумнай рызыкі? — пытаўся Кавалеўскі, беручы Максіма Сцяпанавіча пад руку і крыху заходзячы наперад. Карпаў.
3. Абл. Ганарлівасць, фанабэрыстасць. Голы, як бізун [Лявон], а рызыкі столькі, што носа не дастанеш. Чарнышэвіч.
•••
На сваю рызыку (страх) — на сваю адказнасць.
рызыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.
1. Ісці, адважвацца на рызыку, рабіць рызыкоўны ўчынак. Рызыкаваць хлопцам не хацелася: у іх жа вунь колькі зброі, і яны павінны канешне знайсці партызан... Якімовіч.
2. кім-чым. Ставіць пад пагрозу, падвяргаць небяспецы. Ёсць у Сашы такія сябры, якія гатовы рызыкаваць сваім жыццём, каб выратаваць таварыша. Новікаў.
3. з інф. Ісці на ўчынак, звязаны з магчымымі непрыемнасцямі, непажаданымі вынікамі. Рызыкаваць заблудзіцца ў лесе. □ Я здабыў .. [беркута], хоць мне прыйшлося спусціцца ў цясніну, дзе было гняздо, на вяроўцы, і я рызыкаваў стаць кульгавым і на другую нагу. Васілевіч.
4. Абл. Ганарыцца, фанабэрыцца. Гэты чалавек [Жывіцкі] ніколі не вытыкаецца наперад, не хваліцца, не рызыкуе сваімі талентамі і поспехамі. Чорны.
рызыка́нт, ‑а, М ‑нце, м.
Смелы, адважны чалавек. Настойлівыя рызыканты, яны ныралі ў цёмную ноч, мала думаючы дый не ведаючы, што іх чакае, калі зловяць. Брыль. — Бач ты яго, рызыканта! Перад машынай дарогу пераязджаць! Карпюк.
рызыка́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.
Жан. да рызыкант.
рызыка́нцік, ‑а, м.
Памянш.-зневаж. да рызыкант. Жадаючы перавесці размову на другую тэму, Сцяпан Захаравіч загаварыў: — А таму рызыканціку я камандзіроўку падпісаў... Гурскі.