Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пыланепраніка́льнасць, ‑і, ж.

Непранікальнасць для пылу.

пыланепраніка́льны, ‑ая, ‑ае.

Такі, праз які не можа пранікнуць пыл. Пыланепранікальная тканіна.

пылападо́бны, ‑ая, ‑ае.

Які мае выгляд пылу; вельмі дробны. Пылападобны пясок. Пылападобны вугаль.

пыласо́с, ‑а, м.

Апарат для ачышчэння ад пылу памяшканняў, адзення, мэблі і пад. У калідоры правадніца пыласосам чысціла дывановую дарожку. Хомчанка.

пыласо́сіць, ‑сошу, ‑сосіш, ‑сосіць; незак., што.

Разм. Пыласосам пазбаўляць ад пылу. Пыласосіць мяккую мэблю.

пылаўло́ўнік, ‑а, м.

Апарат для ачышчэння паветра або газу ад пылу.

пылаўло́ўны, ‑ая, ‑ае.

Які ўлоўлівае пыл. Пылаўлоўны апарат.

пылаўсмакта́льны, ‑ая, ‑ае.

Які ўсмоктвае, збірае пыл. Пылаўсмактальны апарат.

пылі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Асобная часцінка пылу (у 1 знач.). У палосцы залатой [сонечнага праменя] Незлічоныя пылінкі Закружыліся, як рой. Колас. У пакой праз .. плеценыя цыноўкі ледзь прабіваліся палоскі сонечнага святла. Рэдкія пылінкі плылі ў іх. Караткевіч.

пылі́цца, пылюся, пылішся, пыліцца; незак.

1. Пакрывацца пылам. — Гэта ў вашым сельмагу пылілася столькі маіх кніг? — пажартаваў аўтар. Шамякін.

2. Вылучаць са сваёй паверхні пыл (пра дарогу). Пыліцца вузкая дарога, А мы ідзём на ускрай сяла. Прыходзька. // Узнімацца ў паветра, утвараючы пыл. — Дык жа снег растаў, — пясок На шляху пыліцца. Бялевіч.