Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

праарфо́ўвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да праарфаваць.

2. Зал. да праарфоўваць.

праарфо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да праарфаваць.

праасвяшчэ́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Тытул епіскапа. // Асоба, якая мае гэты тытул.

2. у знач. наз. праасвяшчэ́нны, ‑ага, м. Епіскап.

праасвяшчэ́нства, ‑а, н.

Тытулаванне епіскапа (звычайна з займеннікамі «ваша», «яго», «іх»).

праба́бка, ‑і, ДМ ‑бабцы; Р мн. ‑бабак; ж.

Маці дзеда або бабкі. Так і перадавалася .. [люстра] кожнай першай дачцэ.. — Ой! — ускліквае Лідка. — Аж ад прабабкі яшчэ?.. Ракітны.

прабава́цца, ‑буецца і про́бавацца, ‑буецца; незак.

Зал. да прабаваць (у 1 знач.).

прабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе і про́баваць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; незак.

1. што. Правяраць стан або якасць чаго‑н. [Кампазітар] прабуе інструмент моцнымі і чулымі пальцамі. Бядуля. Да самага вечара ён цацкаўся з .. [гармонікам] — разглядаў, прабаваў галасы. Чорны. Там, у нізіне, прабуе голас кулік. Навуменка.

2. з інф. Рабіць спробу чаго‑н. Але .. [Жэнька] яшчэ не ўмее жаць, — раз прабавала ды палец абрэзала — яшчэ знак ёсць. Крапіва. Андрэй прабаваў перавесці гаворку на іншае. Чарнышэвіч. Дзяўчаты звіняць смехам, а хлопцы пробуюць спяваць. Чорны.

праба́віцца, ‑баўлюся, ‑бавішся, ‑бавіцца; зак.

Разм.

1. Прабыць доўга, затрымацца дзе‑н. Да самага вечара прабавіліся лыжнікі ў пятай брыгадзе. Сіняўскі.

2. Зак. да прабаўляцца.

праба́віць, ‑баўлю, ‑бавіш, ‑бавіць; зак., што.

Разм. Правесці, затраціць (час). Да прыходу цягніка было яшчэ з гадзіну, і Паходня, прыехаўшы на паўстанак, не ведаў, як прабавіць час. Хадкевіч.

прабада́ць, ‑ае; зак., каго-што.

Пракалоць рагамі.