мура́ш, ‑а, м.
Абл. Мурашка. Соку нацякло ўжо .. Чырвоны мураш прыпаў да бярозавіку, смешна варушыў вусікамі. Даніленка.
мура́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.
Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі. Мурашкі заклапочана і мітусліва снавалі ўзад і ўперад. Ставер.
•••
Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне (скуры, целе) — аб адчуванні дрыжыкаў ад страху, жудасці і пад.
мурашкае́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Наземнае млекакормячае сямейства сумчатых мурашкаедаў, якое жывіцца галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.
мура́шнік, ‑а і ‑у, м.
1. ‑а. Надземная частка жылля мурашак у выглядзе кучы, капца зямлі, лісцяў і г. д. То тут, то там былі відаць шэрыя стажкі мурашнікаў. Сіняўскі.
2. ‑у. Мурашкі, якія жывуць у такім жыллі. // перан. Разм. Аб мностве людзей, якія рухаюцца, мітусяцца. З мільённага людскога мурашніку, што трапятаў перад Ганнінымі вачыма, рэльефна выступала фігура Рыгора. Гартны.
мурашы́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мурашкі, мурашак, належыць ім. Мурашыны капец. // Уласцівы мурашкам; такі, як у мурашак. Мурашыная працавітасць.
2. Які здабываецца з мурашак, лісцяў крапівы і некаторых іншых раслін і насякомых. Мурашыная кіслага.
•••
Мурашыны спірт гл. спірт.
му́рза, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑е, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Неахайны або мурзаты чалавек. — Хадзем памыю хоць, мурза ты, — усміхнулася маці сыну. Арабей. Хлопцы на хаду скідалі камбінезоны і неяк адразу ператвараліся з нязграбных мурзаў у франтаватых маладых людзей. Асіпенка.
мурза́, ‑ы́, м.
Тытул татарскай феадальнай знаці ў 15 ст. // Асоба, якая носіць такі тытул.
[Ад перс. mīrza.]
мурза́тасць, ‑і, ж.
Разм. Уласцівасць мурзатага.
мурза́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Запэцканы, брудны. Дзеці ўставіліся на незнаёмых круглымі .. вачыма, і мурзатыя тварыкі іх застылі ў нейкім чаканні. Кулакоўскі.
2. перан. Абл. Закрыты дымкай, затуманены; шэры. Ад пылу-дыму ўсё сонца мурзатае, затуманенае. Баранавых.
му́рзацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм. Рабіцца брудным, мурзатым.
му́рзаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Рабіць мурзатым, пэцкаць, брудзіць.