Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

му́ка, ‑і, ДМ му́цы, ж.

1. Фізічная або маральная пакута. Душэўныя мукі. Мукі няпэўнасці. Мукі тугі. // у знач. вык. Аб чым‑н. вельмі цяжкім, пакутлівым. Не жыццё было, а мука, Мы старэлі ў дваццаць год. Грахоўскі.

2. Фізічны здзек, катаванне. Маці ў лагеры смерці разам з намі была, Мук усіх перанесці Там яна не змагла... Смагаровіч. Чым здраднікам быць — лепш у муках памерці. Панчанка.

мука́, і́, ДМ муцэ́, ж.

Прадукт размолу збожжа. Жытняя мука. Пытляваная мука. Кукурузная мука. // Размолатыя або расцёртыя ў парашок якія‑н. жывёльныя ці мінеральныя рэчывы. Фасфарытная мука. Рыбная мука.

мукаво́з, ‑а, м.

Аўтамабіль з кузавам-цыстэрнай для перавозкі мукі.

мукае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Жук сямейства пляскатацелых, які псуе муку, крупы, гародніну.

мукамо́л, ‑а, м.

Спецыяліст па размолу збожжа. // Разм. Той, хто працуе ў мукамольнай прамысловасці.

мукамо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да размолу збожжа. Мукамольная прамысловасць. Мукамольны камбінат.

мукамо́льня, ‑і, ж.

Разм. Прадпрыемства, дзе размолваецца збожжа на муку.

мукасе́й, ‑я, м.

Рабочы, заняты прасейваннем мукі.

мукасе́йны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прасейвання мукі.

муксу́н, ‑а, м.

Прэснаводная рыба сямейства ласасёвых, якая водзіцца ў сібірскіх рэках і азёрах.

[Тат. муксун.]