Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мул 1, ‑а, м.

Помесь кабылы і асла.

мул 2, ‑у, м.

Абл. Іл. Зазнаў тут бедны човен гора: Каламі Костусь яго пора І ва ўсе бокі яго круціць, Ды толькі воду каламуціць, Бо тут гразі больш, чым вады, І мулу, рознае брыды. Колас.

мула́, ‑ы, м.

Мусульманскі свяшчэннік.

[Араб. maula — пан, уладар.]

мулава́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Ілісты. Да самага вечара, пакуль не сцямнела, ныралі мы, але так [ножыка] і не знайшлі. Глыбока на, тым месцы было, і дно мулаватае. Васілёнак.

мула́т, ‑а, М ‑лаце, м.

Патомак ад шлюбу белых і нетраў.

[Ісп. mulato, ад араб. muvallad — нечыстакроўны араб.]

мула́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да мулат.

мулінэ́, нескл., н.

Баваўняныя або віскозныя штапельныя каляровыя ніткі для вышывання. Вышываць мулінэ.

[Ад фр. mouliner — сукаць шоўк.]

мулі́ца, ‑ы, ж.

Самка мула.

му́лка,

1. Прысл. да мулкі.

2. безас. у знач. вык. Цвёрда. Сядзець было нязручна і мулка. Грахоўскі. Мякка сцеле, ды мулка спаць. Прыказка.

мулкава́ты, ‑ая, ‑ае.

Не вельмі мяккі. Мулкаватая пасцель.

му́лкасць, ‑і, ж.

Уласцівасць мулкага.