мурашка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Невялікае насякомае атрада перапончатакрылых, якое жыве вялікімі калоніямі. Мурашкі заклапочана і мітусліва снавалі ўзад і ўперад. Ставер.

•••

Мурашкі забегалі (бегаюць, пабеглі, пайшлі) па спіне (скуры, целе) — аб адчуванні дрыжыкаў ад страху, жудасці і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)