Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

гума́нна,

1. Прысл. да гуманны.

2. у знач. вык. З павагай, чалавечна. — Гэта ж не гуманна. — Не гуманна? Абы па закону было. Галавач.

гума́ннасць, ‑і, ж.

Уласцівасць гуманнага.

гума́нны, ‑ая, ‑ае.

Дабрачынны, чалавечны, прасякнуты павагай да людзей. Пралетарыят — самы гуманны клас у гісторыі развіцця грамадства. Лушчыцкі.

[Ад лац. humanus — чалавечны.]

гу́мар, ‑у, м.

1. Здольнасць заўважыць і паказаць у камічнай, дабрадушна-смешнай форме чые‑н. слабасці, недахопы. Чалавек з гумарам. □ Брыгадзір расказвае пра хлопца з яўным замілаваннем, з гэткім харошым задушэўным гумарам. Дадзіёмаў.

2. Мастацкі прыём у творах літаратуры і мастацтва, заснаваны на паказе чаго‑н. у камічнай, дабрадушна-смешнай форме, а таксама літаратурны або мастацкі твор, заснаваны на гэтым прыёме. Аддзел сатыры і гумару ў газеце.

3. Настрой, гумор. Князь насупіўся, што кухар папсаваў яму добры гумар. Гарэцкі. Пан Крулеўскі не мог захаваць свайго добрага гумару. Колас.

[Англ. humour.]

гумара́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з вадкасцямі арганізма: кроўю, лімфай. Гумаральная рэгуляцыя.

[Лац. humor — вадкасць.]

гумары́ст, ‑а, М ‑сце, м.

1. Аўтар або выканаўца гумарыстычных твораў. Пісьменнік-гумарыст. Гумарыст на эстрадзе.

2. Разм. Чалавек, схільны да гумару (у 1 знач.). Па натуры ён быў гумарыст і любіў пажартаваць. Васілевіч.

гумары́стка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

Жан. да гумарыст.

гумары́стыка, ‑і, ДМ ‑тыпы, ж.

1. Сукупнасць гумарыстычных мастацкіх твораў. Эстрадная гумарыстыка.

2. Разм. Што-небудзь смешнае, камічнае.

гумарысты́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да гумару, змяшчае ў сабе гумар (у 1, 2 знач.). Гумарыстычны твор. Гумарыстычны часопіс. Гумарыстычны тон. // Уласцівы гумару, гумарысту. Гумарыстычны талент.

гумарэ́ска, ‑і, ДМ ‑сны; Р мн. ‑сак; ж.

Невялікі літаратурна-мастацкі або музычны твор жартоўнага, гумарыстычнага характару. Музычная гумарэска. □ Для першых гумарэсак К. Крапівы характэрны незласлівыя, жартоўныя інтанацыі. Казека.