Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

вогнепакло́нства, ‑а, н.

Культ агню, уласцівы некаторым рэлігіям.

вогнеправо́дны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: вогнеправодны шнур гл. шнур.

вогнепрыпа́сы, ‑аў; адз. няма.

Спец. Агнястрэльныя прыпасы (патроны, снарады і пад.), а таксама запалы, узрывальнікі, якія выкарыстоўваюцца для ўзрываў гранат, мін і пад.

вогнетрыва́ласць, ‑і, ж.

Уласцівасць вогнетрывалага. Вогнетрываласць цэглы.

вогнетрыва́лы, ‑ая, ‑ае.

Здольны вытрымліваць высокую тэмпературу. Вогнетрывалая цэгла. Вогнетрывалая сталь.

вогнетушы́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да тушэння агню.

вогнетушы́цель, ‑я, м.

Апарат для тушэння невялікага пажару, агню.

вогнеўсто́йлівасць, ‑і, ж.

Уласцівасць вогнеўстойлівага.

вогнеўсто́йлівы, ‑ая, ‑ае.

Які не баіцца агню, не гарыць і можа вытрымаць высокую тэмпературу. Вогнеўстойлівы лак.

во́гнік, ‑у, м.

Разм. Хвароба, якая суправаджаецца высыпкай на губах.