ампліфікава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.
Спец. Накапіць (накопліваць) аднародныя. элементы мовы (сінонімы, параўнанні і інш.).
ампліфіка́цыя, ‑і, ж.
Спец. Стылістычны прыём, накапленне аднародных элементаў мовы (сінонімаў, параўнанняў і інш.) для ўзмацнення выразнасці.
[Лац, amplificatio.]
амплуа́, нескл., н.
Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык. // перан. Круг заняткаў каго‑н. [Смірын:] — Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]
а́мпула, ‑ы, ж.
1. Герметычна запаяная шкляная пасудзіна невялікіх памераў, у якой захоўваюцца ў стэрыльным выглядзе невялікія дозы лякарстваў, крыві і пад. Ампула з вакцынай.
2. Спец. Пухірападобнае расшырэнне розных органаў, якія маюць форму трубкі.
[Лац. ampulla.]
ампутава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Дзеепрым. зал. пр. ад ампутаваць.
2. у знач. прым. Адрэзаны пры хірургічнай аперацыі. Абмацаўшы асцярожна ампутаваную нагу, .. [Цулукідзе] выцер слёзы і ціха загадаў: — Оля, падрыхтуйце да перавязкі. Мележ.
ампутава́цца, ‑туецца; незак.
Зал. да ампутаваць.
ампутава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак. і незак., што.
Зрабіць (рабіць) ампутацыю. І руку і нагу неадкладна трэба было ампутаваць. Васілевіч.
ампутацы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да ампутацыі, прызначаны для ампутацыі. Ампутацыйны інструмент.
ампута́цыя, ‑і, ж.
Адсячэнне, адняцце якога‑н. органа (звычайна канцавога) пры дапамозе хірургічнай аперацыі. Ампутацыя нагі. Ампутацыя грудной залозы. □ [Кастусь] нядаўна дэмабілізаваўся, прыйшоў «па чыстай» дадому з прычыны ампутацыі правай рукі ніжэй локця. Васілевіч.
[Лац. amputatio — адсячэнне.]