Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прасто́л, ‑а, м.

1. Трон манарха. // Трон як сімвал улады манарха.

2. У хрысціянскіх храмах — высокі чатырохвугольны стол пасярод алтара, за якім свяшчэннаслужыцель адпраўляе набажэнства.

•••

Наследнік прастола гл. наследнік.

прастоланасле́ддзе, ‑я, н.

Парадак атрымання ў спадчыну прастола, улады манарха. Закон аб прастоланаследдзі.

прастоланасле́днік, ‑а, м.

Наследнік прастола (у 1 знач.).

прастоланасле́дніца, ‑ы, ж.

Жан. да прастоланаследнік.

прасто́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прастола. // Уст. У якім знаходзіцца прастол (у 1 знач.). Прастольны горад.

•••

Прастольнае свята гл. свята.

прасто́р, ‑у, м.

1. Свабоднае вялікае месца, абшар. Стэпавы прастор. □ Лес адшумеў, расступіўся: перада мною бясконцы ясны прастор. Скрыган.

2. перан. Свабода, раздолле. Прастор, чыстата, мякка і пах які духавіты. Лынькоў. Тут [на заводзе], спадзяваўся Андрэй, будзе большы, чым дзе, прастор для яго вынаходстваў і рацыяналізатарскіх прапаноў. Шахавец.

прасто́ра, ‑ы, ж.

1. Неабмежаваная працягласць (ва ўсіх вымярэннях, напрамках). Бязмежная прастора. Паветраная прастора. // Спец. Адна з асноўных усеагульных аб’ектыўных форм існавання матэрыі, якая характарызуецца працягласцю і аб’ёмам. Асноўныя формы ўсякага быцця ёсць прастора і час; быццё па-за часам ёсць такая ж найвялікшая бяссэнсіца, як быццё па-за прасторай. Энгельс.

2. Свабодны прамежак паміж чым‑н. Калі круг рытма іх танца канчаўся і пачынаўся нанова, .. [падлеткі] былі ўжо ў іншым месцы, наколькі дазваляла прастора пакоя. Чорны. Ён [Вінцэсь] бы будаваў так, каб была прастора, многа паветра, каб вока цешылася. Мікуліч.

3. Вялікі ўчастак зямной або воднай паверхні. Навокал — неабсяжная прастора пад бяздоннай веліччу неба. Брыль. Над туманнай воднай прасторай таксама вісяць зоркі, не такія, праўда, яркія, як над гарамі, што відаць праз чыстае горнае паветра. Дуброўскі.

4. перан. Тое, што і прастор (у 2 знач.). Новая .. работа на курганах яму [Варонічу] вельмі па сэрцу: прастора, цішыня, а самае важнае — ніхто не перашкаджае... Ракітны. Я паклічу цябе ў свет прыгожае казкі, Дзе прастора для мар і задумам ёсць шыр. Чарнушэвіч.

•••

Мёртвая прастора — прастора, якая не прастрэльваецца франтавым агнём.

прасто́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да прасторы (у 1 знач.). Прасторавыя адносіны. Прасторавыя паняцці.

прасто́рнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць прасторнага.

прасто́рны, ‑ая, ‑ае.

Свабодны, не цесны. Спякотны чэрвеньскі дзень выгнаў сан-францыскіх жыхароў на акіянскі пляж. Шырокі, прасторны, ён працягнуўся на некалькі кіламетраў. Лынькоў. Дом быў прасторны, у тры высокія акны на вуліцу, з летнім жылым памяшканнем на гары. Лупсякоў. // Які няшчыльна прылягае, не вузкі (пра адзенне). — Во ўспомніў, — гаворыць .. [Грыбаль], канфузліва ўсміхаючыся і расшпільваючы свой прасторны, без пояса, шынель. Скрыган. На галаве прасторная бацькава шапка. М. Ткачоў.