прасто́рны, ‑ая, ‑ае.

Свабодны, не цесны. Спякотны чэрвеньскі дзень выгнаў сан-францыскіх жыхароў на акіянскі пляж. Шырокі, прасторны, ён працягнуўся на некалькі кіламетраў. Лынькоў. Дом быў прасторны, у тры высокія акны на вуліцу, з летнім жылым памяшканнем на гары. Лупсякоў. // Які няшчыльна прылягае, не вузкі (пра адзенне). — Во ўспомніў, — гаворыць .. [Грыбаль], канфузліва ўсміхаючыся і расшпільваючы свой прасторны, без пояса, шынель. Скрыган. На галаве прасторная бацькава шапка. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)