Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прастакры́лыя, ‑ых.

Атрад насякомых з больш грубымі (з дзвюх пар) пярэднімі крыламі і грызучымі ротавымі органамі.

прастаку́тнік, ‑а, м.

Тое, што і прамавугольнік.

прастаку́тны, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і прамавугольны.

прасталю́дзін, ‑а, м.

Уст. Чалавек, які належыць да непрывілеяванага саслоўя (селянін, рабочы мешчанін). Захаваўся дакумент, у якім сказана, што «дваранін Мінскай губерні Вікенцій Марцінкевіч.. выдаў на простай мове некалькі падрыхтаваных адозваў да прасталюдзінаў». С. Александровіч.

прастамо́ўе, ‑я, н.

1. Простая, размоўная мова (у адрозненне ад кніжнай, літаратурнай як больш дакладнай, правільнай).

2. Словы і граматычныя формы, уласцівыя вуснай народнай мове, якія выкарыстоўваюцца ў літаратурнай мове як стылістычны сродак для надання мове жартаўлівага, іранічнага, грубаватата і пад. адцення.

прастамо́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Які з’яўляецца прастамоўем (у 2 знач.).

2. Уласцівы прастамоўю (у 1 знач.).

прастарне́йшы, ‑ая, ‑ае.

Выш. ст. да прым. прасторны.

прастарне́ць, ‑ее; незак.

Станавіцца прасторным, прастарнейшым.

прастарэ́ка, ‑і, ДМ ‑раку, Т ‑рэкам, м.; ДМ ‑рэцы, Т ‑рэкай (‑рэкаю), ж.

Разм. Той (тая), хто любіць многа гаварыць пра пустое, несур’ёзнае; гаварун (гаваруха), жартаўнік (жартаўніца). // Пра малога (малую), які (якая) гаворыць, разважае, як дарослы. Малая прастарэка.

прастарэ́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; незак.

Разм. Расказваць пра пустое, несур’ёзнае. Прастарэкаваў так аднойчы Кастусь і не заўважыў, як увайшоў у пакой Лычкоўскі. С. Александровіч. [Цётка Паўліна:] — Гэта ж праўда, мы тутака сядзім, прастарэкуем, а тамака косці, чарапы людскія ляжаць незакапаныя, непахаваныя... Сачанка. // Разважаць, гаварыць, як дарослы (пра дзяцей).