Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

пра́сніца, ‑ы, ж.

Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. Схадзіліся на вячоркі дзяўчаты з прасніцамі і калаўроткамі, а да іх далучаліся хлопцы. Колас. Сядзелі за прасніцамі жанкі, прадучы кужаль і кудзелю. Васілевіч.

прасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Сноўдацца некаторы час. Прасноўдацца па хаце ўвесь вечар.

прасо́вацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Совацца некаторы час.

прасо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і без дап.

Соваць некаторы час.

прасо́дыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Сістэма вымаўлення націскных і ненаціскных доўгіх і кароткіх складоў у мове.

2. Вучэнне аб суадносінах складоў у вершы; вершаскладанне.

[Грэч. prosōdia — націск, прыпеў.]

прасо́лены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прасаліць.

2. у знач. прым. Які прасаліўся, салёны. На столік у вагоне я кладу чэрствы хлеб, рэжу прасоленае сала. Мыслівец.

прасо́львацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прасаліцца.

2. Зал. да прасольваць.

прасо́льваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прасаліць.

прасо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прасоўваць — прасунуць (у 1, 2 знач.) і прасоўвацца — прасунуцца (у 1, 3 знач.).

прасо́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прасунуцца.

2. Зал. да прасоўваць.