Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

смята́на, ‑ы, ж.

Густы і тлусты верхні слой сквашанага малака. Смятана з тварагом. Бліны са смятанай. □ Пад гарой аладак гнецца столік, І смятаны — аж па берагі. Панчанка.

смята́нка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

1. Разм. Ласк. да смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой малака; вяршкі. Зліць смятанку з малака. □ Мужу халаднічок на сыроватцы, а тварог ды смятанку — у горад. Пальчэўскі.

смята́ннік, ‑а, м.

Разм.

1. Пасудзіна для смятаны.

2. Круглы піражок са смятаннай начынкай.

3. Пра чалавека, які любіць смятану.

смята́нніца, ‑ы, ж.

Разм. Жан. да смятаннік (у 3 знач.).

смята́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да смятаны; прыгатаваны са смятаны, са смятанай. Смятанны соус.

смяхо́та, ‑ы, ДМ ‑хоце, ж., у знач. вык.

Абл. Смехата. — Ты падары мне фота, Я ж без цябе сумую. — Не хлопец, а смяхота, Паперу мець ахвота, — Бяры мяне самую! Барадулін.

•••

Да смяхоты — тое, што і да смешнага (гл. смешны).

смяхо́тнасць, ‑і, ж.

Разм. Уласцівасць смяхотнага. Смяхотнасць доказаў.

смяхо́тны, ‑ая, ‑ае.

Разм. Тое, што і смехатворны. А гэтая дубінка, з якою я так казырыўся на печы, здалася мне проста смяхотнаю. Колас.

смяхо́цце, ‑я, н., у знач. вык.

Разм. Тое, што і смехата; смех. — Вы хто? Добраахвотнікі? — запыталася дзяўчына.. — Будаўнікі мы, — адказаў Лявон.. — Ой, смяхоцце! Якія вы будаўнікі, землякопы вы... Асіпенка.

смяці́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Часцінка смецця; маленькая частачка чаго‑н. — Пастараемся, пан афіцэр, усё здзьмухнем, да пылінкі, да смяцінкі! — завіхаўся ля яго спрытны паліцай. Лынькоў. — Як.. [Кулінка]: дужа захварэла ці так сабе, з працы? — цікавілася Тамара, дастаючы тонкім пальцам з куточка вока нейкую смяцінку. Ермаловіч. Ніводнай ён [Міхеіч] мясцінкі Мятлой не абміне, Ніводнае смяцінкі Тут не пакіне. Не! Агняцвет.