Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

сві́нскі, ‑ая, ‑ае.

1. Разм. Брудны, неахайны. Свінскае жыццё.

2. Нізкі, непрыстойны, подлы. Свінскі ўчынак.

сві́нства, ‑а, н.

Разм.

1. Пра што‑н. неахайнае, бруднае.

2. Нізкі ўчынак, грубасць, непрыстойнасць. — Гэта — свінства! — адклікнуўся Турсевіч і плюнуў з нейкаю агідаю. — Баяўся мужыком здацца і выявіў сваё поўнае хамства. Колас. Сёй-той перад свіннёй гатоў падціснуць хвост. Калі яна займае значны пост, Ільва ж, хоць той і свінства вырабляе, Не можа абарваць, бо смеласці не мае. Корбан.

сві́нтус, ‑а, м.

Разм. Свінтух. Сяргей прымоўк, потым стукнуў кулаком па калене: — Ах, свінтусы!.. Ну, што цяпер зробіш... Місько.

свінту́х, ‑а, м.

Разм. (звычайна з дружалюбна-дакорлівым адценнем). Тое, што і свіння (у 2, 3 знач.). А гэты свінтух Чарлі пад самым носам не бачыць нічога. Гамолка.

свіну́х, ‑а, м.

Хлеў для свіней; свінарнік. Больш як месяц праляжаў.. [Лук’янскі] у чалавека ў нейкім свінуху, укрыты па бараду кудзеляй, кажушынамі і саломай. Чорны.

свіну́ха, ‑і, ДМ ‑нусе, ж.

Грыб сямейства свінухавых з пласціністай шапкай жоўтага, бурага, лілова-шэрага колеру; свінарка, свінушка.

свіну́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Тое, што і свінуха.

свіну́шнік, ‑а, м.

Тое, што і свінух, свінарнік. Там ужо былі пастаўлены воданапорная вежа, чатыры новенькія аборы з мураванымі ацэментаванымі шуламі пад шыфернымі дахамі, цялятнік, свінушнік і кармакухня. Сабаленка.

свінцава́нне, ‑я, н.

Спец. Дзеянне паводле знач. дзеясл. свінцаваць.

свінцава́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад свінцаваць.