экспе́ртны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксперта, належыць яму. Экспертнае заключэнне. Экспертная камісія.
эксперты́за, ‑ы, ж.
1. Вывучэнне, даследаванне чаго‑н. з мэтай даць яму правільную ацэнку, зрабіць правільнае заключэнне і пад. На наступны дзень хімічная экспертыза Этнаграфічнага музея ўстанавіла, што зубы сапраўды пакрыты лускавінкамі золата. «Звязда».
2. Экспертная камісія. У мансійскую вёску выязджала экспертыза Акадэміі навук. Шынклер.
[Фр. expertise.]
эксперыме́нт, ‑у, М ‑нце, м.
1. Навукова пастаўлены дослед. Ставіць эксперымент. □ Нядаўна вучоныя правялі эксперымент: перасялілі пяць зуброў на ўзбярэжжа Беразіны. «Маладосць».
2. Спроба ажыццявіць што‑н. якім‑н. чынам. Следчы быў задаволены сваім псіхалагічным эксперыментам — не кожнага ж можна ўзяць суровасцю, пагрозамі. Сабаленка. [Кліент:] — Усё рабілася так, быццам праводзілі эксперымент на выпрабаванне маіх не рваў. «Звязда».
[Лац. experimentum.]
эксперыментава́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. эксперыментаваць.
эксперыментава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак.
Рабіць, праводзіць эксперыменты. Гурба эксперыментаваў, думаў, правяраў свае пошукі аж да канца змены. Кулакоўскі. // Рабіць спробу, захады з мэтай вырашэння якіх‑н. праблем, пытанняў. [Мароз:] — А справа ў тым, што гэта для нас новая форма гаспадарання, на гэтай дарозе мы не застрахаваны ад нечаканасцей. Мы шукаем, мы эксперыментуем! Лобан.
эксперымента́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да эксперыменту (у 1 знач); з’яўляецца эксперыментам. Эксперыментальны метад даследавання. □ Першыя палёты да Венеры ў многім мелі пошукавы і эксперыментальны характар. «Звязда». // Прызначаны для правядзення эксперыментаў. Эксперыментальны цэх. □ Зжаты і абмалочаны апошні загон эксперыментальнага ўчастка. Дуброўскі. // Вопытны, пробны. Марына Міхайлаўна першая і жорстка раскрытыкавала іх [вынаходнікаў] эксперыментальны агрэгат і параіла пачаць работу нанава. Паслядовіч.
2. Які заснаваны, грунтуецца на эксперыменце. Эксперыментальная фанетыка. Эксперыментальная медыцына.
эксперымента́тар, ‑а, м.
Той, хто праводзіць эксперымент; той, хто эксперыментуе. Па шырыні непасрэдна-творчага асваення нацыянальнай рэчаіснасць. [М. Багдановіч] можа і ўступае, напрыклад, Купалу, але чым замяніць нам тое, што зрабіў Багдановіч як крытык і тэарэтык літаратуры, як эксперыментатар і перакладчык, наогул як асветнік у самым высакародным значэнні гэтага слова? М. Стральцоў.
эксперымента́тарскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да эксперыментатара, належыць, уласцівы яму. Эксперыментатарскі талент.
эксперымента́тарства, ‑а, н.
Правядзенне эксперыментаў; схільнасць да эксперыментавання. Эксперыментатарства мастака ў галіне тэхнікі выканання. □ Тут [у апавяданнях Я. Брыля] многае дазволена, тут няма яшчэ больш абсалютнай строгасці, тут эксперыментатарства, тут і зухаўство, тут і забаўка. У. Калеснік.
экспірато́рны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Заснаваны на экспірацыі, звязаны з экспірацыяй. Экспіраторны націск. Экспіраторныя гукі.
[Ад лац. exspiro — выдыхаю.]