Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прытанцо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

Разм. Падскокваць, рабіць рухі нагамі, быццам танцуючы. [Паўлік] ходзіць па хаце і прытанцоўвае. Лужанін. Раздзеўшыся, [пасажыры] пускалі ваду і, пакуль хапала духу, мыліся і прытанцоўвалі пад ледзяным пругкім струменем, які сек цела. Карпаў. // Суправаджаць што‑н. танцамі, танцавальнымі рухамі. Ішоў Вацлаў Санкоўскі і, як ні ў чым не бывала, зухавата ўзяўшыся ў бокі, прытанцоўваў і спяваў польскія прыпеўкі. Пестрак. [Гардзіенка] па-заліхвацку весела і заўзята пачаў прытанцоўваць, узяўшыся ў бокі, то прысядаць, то выкідваць ногі ўперад. С. Александровіч.

прытапта́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад прытаптаць.

2. у знач. прым. Прымяты, прыціснуты ў часе хады. Пад ногі на дарозе стала [трапляцца] пагнутая і прытаптаная жоўтая папараць і сіне-ружовы верас. Пташнікаў. Каб суняць дыханне, Алесь трохі прайшоўся па прытаптанай абочыне і прысеў. Шыцік.

прытапта́цца, ‑топчацца; зак.

Прымяцца ад хады, хаджэння. — Калі і прытопчацца каторае каліўца нагою, дык яго ветрык падыме. Кулакоўскі.

прытапта́ць, ‑тапчу, ‑топчаш, ‑топча; зак., што.

Топчучы, прымяць, прыціснуць. Прытаптаць траву. □ Даміра разам з Максімам Шнякам прайшоўся па полі, прытаптаў дрэнна прылёгшыя земляныя скібы. Асіпенка. [Балатніцкі] закурыў люльку, некалькі разоў пацягнуў і выбіў аб пень тытунь, які яшчэ дыміўся, прытаптаў нагою, каб не зрабіць пажару. Гурскі.

прытараба́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; зак., каго-што.

Разм. Прывалачы, прывезці, даставіць (што‑н. вялікае, цяжкае). Янка прытарабаніў збан. Лабановіч напіўся. Колас. Самае цяжкае засталося ззаду, бярвенн[е] прытарабанілі ў вёску. Місько.

прытаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.

Разм. Прыцаніцца, прыблізна старгавацца.

прытаргава́ць, ‑гую, ‑гуеш, ‑гуе; зак., каго-што.

Разм. Дамовіцца пра цану, збіраючыся купіць, набыць што‑н. Прытаргаваць хату. Прытаргаваць карову.

прытарго́ўвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да прытаргавацца.

2. Зал. да прытаргоўваць.

прытарго́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прытаргаваць.

прытармазі́ць, ‑мажу, ‑мозіш, ‑мозіць; зак., што.

Трохі прыцішыць, эбавіць скорасць руху чаго‑н. Машыніст на ляту злавіў гэты перасцерагальны сігнал і прытармазіў састаў. Васілёнак. Я злёгку прытармазіў шпульку [спінінга] і адчуў некалькі моцных штуршкоў. Ляўданскі. Пад нагамі нешта зачарнела, і, раней чым.. [Алесь] паспеў прытармазіць, лыжы адарваліся ад снегу. Шыцік. Грузавік нечакана і рэзка прытармазіў, павярнуў на абочыну і спыніўся. Брыль.