прапячы́ся, ‑чэцца; зак.
1. Спячыся да гатоўнасці. Хлеб добра прапёкся.
2. Пячыся некаторы час.
прара́б, ‑а, м.
Выканаўца работ; непасрэдны кіраўнік работ. Бацька працаваў прарабам па лесасплаву і лесанарыхтоўках і навучыў мяне любіць прыроду. Агняцвет.
прарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак.
1. што. Зрабіць, прабіць (дзірку, адтуліну ў чым‑н.). [Вада] спачатку прарабіла вялікую канаву ад берага, а потым вырыла гэтую пячору. Лупсякоў.
2. што. Зрабіць, выканаць. Прарабіўшы ўвесь комплекс гімнастыкі, .. [Уладзік] стамляўся. Колас. Савецкія пісьменнікі .. прарабілі вялікую працу ў сэнсе творчасці і ў сэнсе працы над тэорыяй марксізма-ленінізма. Чорны.
3. Правесці які‑н. час, працуючы дзе‑н.; прапрацаваць. Прарабіць усё жыццё на заводзе.
4. што і без дап. Патраціць больш заробленага. [Рудзін:] — У такі час не зарабіць, а прарабіць можна. Галавач. — Сыры тыя ці грошы, выручаныя ад іх продажу, адабралі .. — і дзядзька не так зарабіў, як прарабіў. Сачанка.
5. што і без дап. Рабіць некаторы час.
прарабля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак. да прарабіць.
прара́бскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да прараба, належыць прарабу. Прарабскі пункт. □ Як і раней, жыццё кіпела на беразе і ў лесе: на прарабскіх лесасечных участках валілі дрэвы. Карамазаў. Я збегаў у бліжэйшую прарабскую будку, прынёс ліхтар і рыдлёўку. Хадкевіч.
2. у знач. наз. прара́бская, ‑ай, ж. Памяшканне для прарабаў. У прарабскай першыя падпісваліся загады. Лукша.
прарадзі́ма, ‑ы, ж.
Самае старажытнае, першапачатковае месца пражывання таго ці іншага племені, народа, той ці іншай пароды жывёл і пад.; месца, дзе першапачаткова зарадзілася, з’явілася што‑н.
прараза́нне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. праразаць — прарэзаць (у 1–3 знач.).
прараза́цца, ‑аецца; незак.
1. Незак. да прарэзацца.
2. Зал. да праразаць.
прараза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да прарэзаць (у 1–3 знач.).
праразны́, ‑ая, ‑ое.
З прарэзам, прарэзамі (у 2 знач.). Праразныя кішэні.